У гандлёвай вайне тых, хто ўстрымаўся, няма
  2018-07-09 18:55:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З пачатку ліпеня гандлёвая вайна, справакаваная адміністрацыяй Дональда Трампа, пачала выклікаць рэзкую рэакцыю з боку міжнароднай супольнасці. Контрмеры ў дачыненні да амерыканскіх дзеянняў былі прыняты ў Канадзе і Мексіцы. 6 ліпеня Кітай быў вымушаны павялічыць мытныя пошліны ў дачыненні да імпартаваных з ЗША тавараў на суму 34 млрд. долараў. У той жа дзень да гэтага шэрагу далучылася і Расія.

Мяркуецца, што ў гэтай гандлёвай вайне, якая закранае інтарэсы розных бакоў глабальных вытворчых ланцужкоў, возьмуць удзел і іншыя краіны. Даныя аб сітуацыі з працаўладкаваннем, апублікаваныя ЗША 6 ліпеня, паказваюць, што за чэрвень бягучага года агульная колькасць працоўных месцаў у краіне павялічылася на 213 тысяч. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ён не мог справіцца з велізарным патокам тэлефонных званкоў. «Тэлефанавалі з розных краін, выказвалі жаданне дасягнуць дамоўленасці. Усё будзе вырашана», – заявіў кіраўнік амерыканскай дзяржавы. У сувязі з гэтым некаторыя прыйшлі да высновы, што амерыканцы перамаглі ў гандлёвай вайне. Ці так гэта на самай справе?

У той жа дзень газета «Нью-Ёрк Таймс» на сваіх старонках напісала, што з 25 траўня ф'ючарсная каціроўка соевых бабоў знізілася на 15%. Скарачэнне даходаў амерыканскіх фермераў абавязкова прывядзе да зніжэння іх пакупніцкай здольнасці ў дачыненні да закупкі сыравіны і абсталявання, а гэта адназначна адаб'ецца на агульнай эканамічнай сітуацыі. Выданне прыводзіць словы кіраўніка Амерыканскай асацыяцыі соевых бабоў Джона Хэйсдарфера: «Мы з сынам займаемся соевымі бабамі. У будучыні яму давядзецца ўсё жыццё імкнуцца, каб зноў заваяваць кітайскі рынак. Вось што мяне палохае».

Сіракускі ўніверсітэт у сваім даследчым дакладзе паведамляе аб тым, што 87% кітайскай камп'ютарнай і электратэхнічнай прадукцыі, у дачыненні да якой ЗША павысілі мытныя пошліны, з'яўляюцца прадукцыяй транснацыянальных карпарацый. Толькі 13% іх з'яўляецца выключна кітайскай прадукцыяй. Федэральны рэзервовы банк у Сан-Францыска ЗША яшчэ ў 2011 годзе адзначыў, што 55% выручкі ад продажу прадукцыі, зробленай у Кітаі, паступае ў кішэню амерыканскіх кампаній, а сем гадоў таму ўзровень эканамічнай глабалізацыі быў далёкі ад сённяшніх дасягненняў.

Японскі часопіс «Nikkei Asian Review» 7 ліпеня надрукаваў артыкул, у якім адзначаецца, што варта атрымаць урок з першай гандлёвай вайны пад кіраўніцтвам 31-га прэзідэнта ЗША Герберта Гувера. У 1930 годзе ён з мэтай падтрымкі айчыннай прамысловасці абвясціў аб увядзенні пошлін на імпартаваныя тавары, нягледзячы на засцярогі эканамістаў. У выніку гэтыя дзеянні прывялі да Вялікай дэпрэсіі ў сусветным маштабе. У артыкуле таксама адзначаецца, што развітым дзяржавам варта дасягнуць адзінства меркаванняў і пераканаць Д.Трампа ў важнасці сістэмы свабоднага гандлю. Карпарацыі-гіганты ў Японіі і Еўропе павінны аб'ядноўваць намаганні для процідзеяння палітыцы Трампа аб гандлёвым пратэкцыянізме.

Міністр замежных спраў КНР Ван І 5 ліпеня на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з кіраўніком Міністэрства замежных спраў Аўстрыі заявіў, што кітайскі бок байкатуе гандлёвы пратэкцыянізм не толькі ў сваіх мэтах, але і зыходзячы з агульных інтарэсаў іншых краін, у прыватнасці, краін ЕС. Знаходзячыся на перадавой процідзеяння амерыканскаму пратэкцыянізму, Кітай мае патрэбу ў падтрымцы з боку міжнароднай супольнасці.

Справакаваная Трампам гандлёвая вайна накіравана не толькі на стрымліванне развіцця Кітая, гэта аб'ява вайны эканамічнай глабалізацыі. На першы погляд можа здацца, што гэта парушае інтарэсы нейкага пэўнага боку, але на самой справе прыносіць шкоду ўсім бакам, якія апынуліся ў адным ланцужку вытворчасці. Калі ўзяць, да прыкладу, адзін з трох найбуйнейшых амерыканскіх аўтавытворцаў «Фіят Крайслер», які на тэрыторыі ЗША адкрыў 23 заводы з 56 тыс. супрацоўнікамі. Ён стаў свайго роду тыповым прыкладам эканамічнай глабалізацыі. Холдынг заснаваны пасля куплі італьянскай кампаніяй «Фіят» амерыканскай «Крайслер». Карпарацыя, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Вялікабрытаніі, зарэгістравана ў Галандыі, а яе акцыі адначасова каціруюцца ў Нью-Ёрку і Мілане. Пры гэтым серыйныя заводы маркі дзейнічаюць у Італіі, Кітаі і Бразіліі. Згодна з прагнозам амерыканскіх СМІ, у выпадку ўвядзення пошлін на аўтамабілі гадавы прыбытак гіганта «Фіят Крайслер» можа скараціць на 860 млн. долараў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040