Лі Кэцян і канцлер ФРГ А.Меркель правялі 5-ы раўнд міжурадавых кансультацый Кітая і Германіі
  2018-07-10 09:16:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян і канцлер Германіі Ангела Меркель апоўдні па мясцовым часе сумесна правялі 5-ы раўнд міжурадавых кансультацый Кітая і Германіі.

Кіраўнікі ўрадаў Кітая і Германіі заслухалі даклады кіраўнікоў адпаведных урадавых ведамстваў дзвюх краін.

Бакі лічаць, што Кітаю і Германіі неабходна паглыбляць супрацоўніцтва ў фінансава-эканамічнай сферы, як след задзейнічаць ролю такіх механізмаў, як фінансавы дыялог на высокім узроўні. За кошт "Групы 20" / G20 / і іншых шматбаковых пляцовак з выразнымі пазіцыямі выступаць супраць пратэкцыянізму і падтрымліваць заснаваную на шматбаковых правілах сістэму свабоднага гандлю.

Бакі дамовіліся пра неабходнасць працягваць садзейнічанне паступальнаму развіццю двухбаковага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Кітая і Германіі, сумесна падтрымліваць свабодны гандаль і заснаваны на справядлівых і агульнапрызнаных правілах міжнародны рынак, узаемна пашыраць адкрытасць, пашыраць доступ на рынкі.

Бакі заявілі, што Кітаю і Германіі неабходна ўмацоўваць супрацоўніцтва ў сферы такіх індустрый, якія нараджаюцца, як дыгіталізацыя, беспілотнае кіраванне транспартам, штучны інтэлект і аўтамабілі на новых энерганосьбітах.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040