Прадстаўнік Мінкамерцыі КНР распавёў аб мерах, накіраваных на змякчэнне ўплыву гандлёвых спрэчак паміж КНР і ЗША
  2018-07-10 14:29:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР у панядзелак распавёў аб мерах, накіраваных на змякчэнне ўплыву гандлёвых спрэчак паміж КНР і ЗША. Паводле яго слоў, Кітай быў вымушаны прыняць неабходныя контрмеры ў адказ на ўвядзенне амерыканскім бокам дадатковых тарыфаў.

Кітай у належнай ступені вывучыў пытанне аб замяшчэнні імпартнай прадукцыі, а таксама ўлічыў агульны ўплыў на гандаль і інвестыцыі ў працэсе складання спісу амерыканскіх экспартных тавараў, якія трапяць пад контрмеры, дадаў ён.

У той жа час Кітай будзе працягваць ацэньваць ступень уплыву новых тарыфаў на розныя тыпы прадпрыемстваў; новыя падатковыя паступленні ад контрзахадаў будуць накіраваны ў першую чаргу на змякчэнне ўздзеяння на прадпрыемствы і іх супрацоўнікаў. Кітай будзе заахвочваць прадпрыемствы да карэкціроўкі структуры імпарту і павялічваць аб'ём імпарту соевых бабоў і шроту, іншых відаў сельгаспрадукцыі, а таксама аўтамабіляў з іншых краін. Кітай паскорыць ажыццяўленне рашэнняў Дзяржсавета КНР ад 15 чэрвеня бягучага года адносна актыўнага і эфектыўнага выкарыстання замежных інвестыцый, а таксама садзейнічання якаснаму эканамічнаму развіццю з мэтай узмацнення абароны законных правоў і інтарэсаў прадпрыемстваў і стварэння лепшага інвестыцыйнага асяроддзя.

Афіцыйны прадстаўнік Мінкамерцыі Кітая адзначыў, што комплекс мер будзе пастаянна ўдасканальвацца, і будуць вітацца прапановы з боку грамадскасці. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040