У гандлёвай вайне з ЗША Кітай гатовы сутыкнуцца з цяжкасцямі
  2018-07-10 15:20:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Для зніжэння страт, абумоўленых гандлёвай вайной, кітайскі ўрад распрацаваў шэраг канкрэтных мер, накіраваных на кантроль і прадухіленне рызык, на ўмацаванне нацыянальнай эканомікі і гаспадарчых суб'ектаў у гандлёвай вайне. Нарэшце, актыўна прасоўваецца кіруючая філасофія, арыентаваная на людзей і іх канкрэтныя патрэбы.

Як адзначаюць некаторыя аналітыкі, увядзенне ЗША пошлін на кітайскія тавары акажа негатыўны ўплыў на цэлы шэраг кампаній Кітая, на паўсядзённае жыццё іх супрацоўнікаў і простых кітайцаў. Кітайскі ўрад даўно прадбачыў такія дзеянні з боку ЗША і іх вынікі і неаднаразова заяўляў аб тым, што не хоча развязвання гандлёвай вайны.

Барацьба ў гандлёвай вайне з ЗША для Кітая з'яўляецца вельмі важным працэсам, непарыўна звязаным з яго ключавымі інтарэсамі, з будучыняй краіны і з інтарэсамі кітайскага народа. Кітаю панясе пэўныя расходы і гранічныя страты, каб даць ЗША адэкватны адказ.

8 ліпеня Камітэт па кантролі над каштоўнымі паперамі КНР абвясціў аб пашырэнні лібералізацыі і доступу да рынку А-акцый для замежных інвестараў. Замежныя фізічныя асобы, якія працуюць у мацерыковым Кітаі, а таксама тыя, хто працуе за мяжой, але ў кампаніях, якія каціруюцца на кітайскім рынку А-акцый, змогуць адкрыць рахунак каштоўных папер для аперацый з А-акцыямі. Такі крок стаў яркім сведчаннем упарадкаванага прасоўвання адкрытасці рынку капіталу КНР у адпаведнасці з вызначаным планам. Высакаякаснае развіццё рынку капіталу, безумоўна, з'яўляецца моцнай падтрымкай у супрацьстаянні гандлёвай вайне з ЗША.

Паколькі гандлёвая вайна паміж Кітаем і ЗША толькі пачалася, у будучыні чакаецца з'яўленне вялікай колькасці дынамічных зменаў. Таму контрмеры Кітая таксама павінны мяняцца ў адпаведнасці з рэаліямі. У Міністэрстве камерцыі КНР заявілі, што Кітай будзе бесперапынна ўдасканальваць свае меры і вітае прапановы, якія паступаюць з самых розных грамадскіх колаў. Можна з упэўненасцю чакаць, што названыя меры будуць аптымальнымі, а панесеныя страты – скарочаныя да мінімуму. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040