Сі Цзіньпін выступіў на адкрыцці міністэрскай нарады Форуму кітайска-арабскага супрацоўніцтва
  2018-07-11 09:18:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Доме народных сходаў у Пекіне адкрылася 8-е пасяджэнне кіраўнікоў міністэрстваў у рамках Форуму кітайска-арабскага супрацоўніцтва. Старшыня КНР Сі Цзіньпін прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця і выступіў з прамовай аб прасоўванні стратэгічных партнёрскіх адносін паміж Кітаем і арабскімі краінамі ў новую эпоху. У сваёй прамове Сі Цзіньпін заявіў, што бакі аднадушна прынялі рашэнне павысіць узровень кітайска-арабскіх адносін да стратэгічнага партнёрства, накіраванага на ўсебаковае супрацоўніцтва, сумеснае развіццё і цудоўную будучыню.

Форум кітайска-арабскага супрацоўніцтва створаны ў 2004 годзе. Галоўная мэта яго стварэння заключаецца ў тым, каб узмацніць дыялог і супрацоўніцтва паміж Кітаем і арабскімі краінамі, садзейнічаць міру і развіццю. Пасяджэнне на ўзроўні міністраў з'яўляецца пастаянным механізмам, яно праходзіць раз у два гады ў Кітаі, Генштабе Лігі арабскіх дзяржаў або ў адной з арабскіх краін. - Р -

каменціраваць
Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам РФ У.Пуціным
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040