Мінкамерцыі КНР аб плане ЗША ўвесці дадатковыя пошліны на кітайскія тавары на суму 200 млрд долараў
  2018-07-11 15:10:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР у сераду зрабіў заяву ў сувязі з публікацыяй ЗША спісу кітайскіх тавараў на суму 200 млрд долараў, у дачыненні да якіх будуць уведзены дадатковыя пошліны. "Новы спіс цалкам непрымальны, і мы выказваем з гэтай нагоды рашучы пратэст», – падкрэсліў ён. "Дзеянні ЗША наносяць шкоду не толькі Кітаю і свету, але і самім сабе, падобныя вар'яцкія паводзіны не атрымаюць падтрымкі", - сказаў ён.

Афіцыйны прадстаўнік Мінкамерцыі адзначыў, што кітайскі бок вельмі здзіўлены дзеяннямі ЗША. У мэтах забеспячэння ключавых інтарэсаў краіны і карэнных інтарэсаў народа кітайскі ўрад вымушаны прыняць неабходныя контрмеры.

"Мы заклікаем міжнародную супольнасць аб'яднаць намаганні, разам абараніць правілы свабоднага гандлю і шматбаковую гандлёвую сістэму, даць сумесны адпор буінгу ў галіне гандлю", – сказаў прадстаўнік Мінкамерцыі. "Апроч таго, мы маем намер неадкладна накіраваць скаргу ў СГА ў сувязі з аднабаковымі мерамі ЗША", – сказаў ён. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040