Great Wall Motor і BMW абвясцілі аб стварэнні СП па вытворчасці аўтамабіляў на новых энерганосьбітах
  2018-07-11 15:52:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі аўтавытворца Great Wall Motor у аўторак абвясціў аб стварэнні сумеснага прадпрыемства з BMW Holding па выпуску аўтамабіляў, якія працуюць на новых крыніцах энергіі (NEV). Пры гэтым кожны з бакоў будзе трымаць 50% акцый новай структуры.

Па паведамленні Great Wall Motor, статутны капітал новага СП пад назвай Sportlight Automotive складае 1,7 млрд юаняў – па 850 млн юаняў ад кожнай кампаніі. Пры гэтым агульны аб'ём інвестыцый – 5,1 мільярда юаняў, і астатняя частка пакрываецца самім СП па іншых каналах.

Новая кампанія, зарэгістраваная ў г. Чжанцзяган правінцыі Цзянсу, будзе ўдзельнічаць у даследаваннях, распрацоўцы і вытворчасці NEV.

Стандартная гадавая вытворчая магутнасць створанага СП ацэньваецца ў 160 тыс. адзінак аўтамабіляў. Маштаб гадавой вытворчасці можа быць павялічаны ў залежнасці ад вытворчага плана СП, адзначаецца ў паведамленні. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040