Запасы сланцавага газу ў Кітаі перавышаюць 1 трлн кубаметраў
  2018-07-11 16:19:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Запасы сланцавага газу ў Кітаі перавысілі адзнаку ў 1 трлн кубаметраў. Пра гэта паведаміла ў аўторак Міністэрства прыродных рэсурсаў КНР.

Калі меркаваць па выніках разведкі карысных выкапняў, апублікаваных міністэрствам, у 2017 годзе разведаныя новыя геалагічныя запасы нафты ў краіне знізіліся з 1 млрд 522 млн тонаў у 2012 годзе да 877 млн тонаў, прыроднага газу - з 961 млрд да 555,4 мільярда кубаметраў, руднічнага газу - са 127,4 млрд да 10,5 мільярдаў кубаметраў.

У мінулым годзе вымаемыя запасы нафты, прыроднага газу і сланцавага газу выраслі, адпаведна, на 1,2, 1,6 і 62 прац. у параўнанні з папярэднім годам. Вымаемыя запасы руднічнага газу знізіліся на 9,5 прац.

Па словах начальніка міністэрскай групы па наглядзе за захаваннем запасаў карысных выкапняў Цзюй Цзяньхуа, па стане на канец 2017 года разведаныя геалагічныя запасы сланцавага газу ў Кітаі склалі ў агульнай колькасці 916,8 мільярда кубаметраў, у красавіку бягучага года гэты паказчык перавысіў 1 трлн кубаметраў.

За мінулыя пяць гадоў Кітай уклаў у разведачныя работы больш за 480 млрд юаняў / 1 долар ЗША - 6,6 юаня /, сказаў ён.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040