У СГА пачаўся 7-ы раўнд разгляду гандлёвай палітыкі Кітая
  2018-07-12 09:03:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сусветная гандлёвая арганізацыя са штаб-кватэрай у Жэневе пачала 7-ы раўнд разгляду гандлёвай палітыкі Кітая. У ходзе разгляду сёння і 13 ліпеня дэлегацыя Кітая раскажа аб гандлёвай палітыцы Кітая і яе развіцці за мінулыя два гады, а таксама адкажа на пытанні іншых членаў СГА.

Кіраўнік кітайскай дэлегацыі, намеснік міністра камерцыі Кітая Ван Шаўвэнь распавёў аб новых выніках развіцця Кітая ў галіне гандлю і інвестыцый, асноўных рэформах і мерах адкрытасці знешняму свету, а таксама пра актыўны ўдзел Кітая ў шматбаковых гандлёвых механізмах і ролі адказнай дзяржавы за перыяд з ліпеня 2016 году – часу завяршэння 6-га раўнда разгляду гандлёвай палітыкі Кітая.

На бягучы момант 42 члены СГА выступілі з 1963 пісьмовымі пытаннямі да Кітая. Кітай у поўнай меры адказаў на 1627 пытанняў, пададзеных у перыяд да 28 чэрвеня, на астатнія пытанні, паводле правіл, Кітай адкажа на працягу месяца пасля пасяджэння. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040