МЗС КНР пракаменціравала апублікаваны ЗША спіс тавараў з Кітая на суму 200 млрд долараў, якія падпадаюць пад новыя пошліны
  2018-07-12 09:33:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Каменціруючы апублікаваны ЗША спіс імпартуемых з Кітая тавараў на суму 200 млрд. долараў, у дачыненні да якіх будуць уведзены новыя пошліны, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін у сераду адзначыла, што гэта проціборства паміж палітыкай аднабаковых дзеянняў і мультылатэралізмам, пратэкцыянізмам і свабодным гандлем, палітыкай сілы і правіламі.

Кітайскі бок, падкрэсліла яна, будзе разам з сусветнай супольнасцю стаяць на правільным баку гісторыі, выступаючы за сумеснае захаванне сістэмы шматбаковага гандлю і адпаведных нормаў. Назваўшы дзеянні ЗША тыповым прыкладам псіхалагічнага цкавання ў гандлі, Хуа Чуньін заявіла аб рашучасці Кітая прыняць неабходныя меры ў адказ для абароны сваіх законных правоў і інтарэсаў. Яна адзначыла, што ў сучасным свеце эканомікі ўсіх краін у рознай ступені ўзаемазвязаны. Прынцып "развіваючыся сам, дапамагай іншаму" – гэта дакладны выбар. Упартае нежаданне адмовіцца ад састарэлага менталітэту "гульні з нулявой сумай", правакаванне гандлёвай вайны не толькі наносяць шкоду інтарэсам уцягнутых бакоў, але і шкодзяць інтарэсам іншых бакоў, інтэграваных у глабальныя вытворчыя ланцужкі. Ніхто не зможа выйсці пераможцам з гэтай вайны.

Хуа Чуньін заклікала сусветную супольнасць разам процідзейнічаць пратэкцыянізму, абараняць сістэму шматбаковага гандлю і правілы свабоднага гандлю. "Гэта абавязак, які павінны ўзяць на сябе дзяржавы з пачуццём адказнасці", – канстатавала афіцыйны прадстаўнік кітайскага МЗС. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040