Амерыканскія прадпрыемствы і прадпрымальнікі выказваюць жаданне супрацоўнічаць з Кітаем
  2018-07-12 14:24:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле даных кітайскай мытні, у 2017 годзе кошт экспартуемых у ЗША кітайскіх тавараў склаў 429,8 млрд. долараў. Калі будуць ініцыіраваны меры ў адказ, выдаткі амерыканскіх спажыўцоў узрастуць, па меншай меры, на 10%.

Як паказала Мінкамерцыі, дзеянні ЗША наносяць шкоду не толькі Кітаю, але і самім сабе. Назваўшы дзеянні ЗША прыкладам псіхалагічнага цкавання ў гандлёвых адносінах, Кітай заявіў аб рашучасці прыняць неабходныя меры ў адказ для абароны сваіх законных правоў і інтарэсаў. Разам з тым, што шэраг амерыканскіх кампаній і прадпрымальнікаў у сітуацыі, якая склалася, выказалі намер умацаваць і развіваць супрацоўніцтва з Кітаем. Так, напрыклад, амерыканскі аўтавытворца Tesla заявіў аб адкрыцці свайго першага замежнага завода ў Шанхаі. Адпаведнае пагадненне было 10 ліпеня заключана кіраўніцтвам прадпрыемства і Шанхайскім урадам. Завод праектнай магутнасцю 500 тыс. электрамабіляў у год, а таксама цэнтр даследаванняў і распрацовак размесціцца ў шанхайскім раёне Ліньган. Новы завод стане найбуйнейшым вытворчым праектам з удзелам замежнага капіталу за ўсю гісторыю горада.

11 ліпеня мэр Чыкага Р.Эмануэль заявіў, што амерыканскі мегаполіс мае намер прасоўваць супрацоўніцтва амерыканскіх і кітайскіх кампаній і вітае інвестыцыі з боку кітайскага бізнесу. Бакі падпісалі «Праграму супрацоўніцтва ў ключавых галінах на 2018-2023 гг.». Гэта першая пяцігадовая праграма, падпісаная мясцовымі ўрадамі Кітая і ЗША.

Нягледзячы на курс цэнтральнага ўрада, амерыканскія прадпрыемствы і мясцовыя ўрады ЗША працягваюць разглядаць кітайскі рынак як найбольш перспектыўны напрамак развіцця.

Амерыканская вяшчальная кампанія CBS указала на тое, што гандлёвая вайна супраць Кітая не толькі не прынясе чаканых вынікаў, але і ўскладніць эканамічную сітуацыю. Зараз усё больш амерыканскіх прадпрымальнікаў, грамадскіх і палітычных дзеячаў асуджаюць дзеянні цэнтральнага ўрада ЗША, усвядоміўшы сутнасць і эскалацыю працэсаў, якія разгортваюцца. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040