Tesla адкрые ў Шанхаі свой першы замежны завод
  2018-07-12 14:26:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Амерыканскі аўтавытворца Tesla Inc. адкрые свой першы замежны завод у Шанхаі. Адпаведнае пагадненне было падпісана ў аўторак паміж прадпрыемствам і Шанхайскім урадам.

Завод праектнай магутнасцю 500 тыс. электрамабіляў у год разам з цэнтрам даследаванняў і распрацовак будзе размешчаны ў шанхайскім раёне Ліньган.

Паводле інфармацыі шанхайскай адміністрацыі, гэта будзе найбуйнейшы вытворчы праект з удзелам замежнага капіталу ў гісторыі горада, пры гэтым дэталі пагаднення пакуль не раскрываюцца.

Шанхайскі ўрад паабяцаў у поўнай меры падтрымаць будаўніцтва завода і палепшыць бізнес-асяроддзе для замежных прадпрыемстваў.

Кампанія Tesla раней заявіла пра гатоўнасць прадставіць электрамабілі мадэляў S, X і 3 на Кітайскай міжнароднай імпартнай ЭКСПА, якая адкрыецца ў лістападзе ў Шанхаі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040