Ліўні ў Японіі забралі жыцці 176 чалавек
  2018-07-12 15:19:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Моцныя дажджы на захадзе Японіі забралі жыцці 176 чалавек. Пра гэта 11 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Токіа паведаміў генеральны сакратар кабінета міністраў Есіхідэ Суга.

11 ліпеня магутныя ліўні прадоўжыліся ў некаторых раёнах бедства. У найбольш пацярпелай прэфектуры Хірасіма існуе пагроза выхаду з берагоў некалькіх вадаёмаў. Улады гарадоў Фукуяма і Хігасіхірасіма гэтай прэфектуры апублікавалі планы эвакуацыі жыхароў у небяспечных раёнах.

Паводле інфармацыі японскіх СМІ, каля 7200 чалавек з 15 прэфектур прыбылі ў дзяржаўныя прытулкі, 244 тыс. сем'яў засталіся без водазабеспячэння, а ў прэфектуры Акаяма затопленыя 14 тыс. будынкаў.

Гэта самы разбуральны лівень у Японіі за апошнія 30 гадоў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040