Буйны карупцыянер Сюй Чаафань, які хаваўся 17 гадоў, вярнуўся ў Кітай і здаўся ўладам
  2018-07-12 16:18:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

11 ліпеня ў 13:27 у міжнародным аэрапорце "Шоўду" Пекіна здзейсніў пасадку рэйс AA263, які прыбыў з Даласа. У суправаджэнні двух амерыканскіх канваіраў па трапе спусціўся былы дырэктар аддзялення Банка Кітая ў Кайпіне правінцыі Гуандун Сюй Чаафань – буйны карупцыянер, які атрымаў хабары ў памеры 485 млн долараў.

"Куды б не збег, у выніку ўсё роўна трэба вяртацца. Я скарыстаўся выпадкам, вярнуўся на Радзіму і здаўся ўладам. Гэта адзіна магчымы шлях", – сказаў журналістам Сюй Чаафань.

Гэта значнае дасягненне Кітая ў барацьбе з карупцыяй, вяртанні збеглых злачынцаў і выкрадзенай маёмасці, а таксама важны поспех у міжнародным антыкарупцыйным супрацоўніцтве. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040