КНР: Пасіўны гандлёвы баланс ЗША звязаны з уласнымі праблемамі ЗША
  2018-07-13 09:33:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Досыць значны пасіўны гандлёвы баланс ЗША звязаны з фактарамі, якія вызначаюцца ўласнымі праблемамі ЗША. Пра гэта на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі заявіў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Гаа Фэн.

Ён адзначыў, што па меры пастаяннай карэкціроўкі структуры эканомікі Кітая доля станоўчага гандлёвага балансу па знешніх бягучых аперацыях ад ВУП ужо значна знізілася: з 9,9 прац. у 2007 годзе да 1,4 прац. у 2017 годзе. У той жа час захоўваецца значнае актыўнае сальда ў гандлі паміж КНР і ЗША. Відавочна, што прычыны гэтай з'явы варта шукаць у саміх ЗША.

"ЗША на працягу працяглага часу прытрымліваліся палітыкі экспартнага кантролю, нізкага ўзроўню зберажэнняў, неспрыяючай экспарту падатковай палітыкі і долара ЗША як рэзервовай валюты. Усё гэта прывяло да ўзнікнення значнага пасіўнага сальда ў знешнім гандлі ЗША. Аднак ЗША паварочваюцца спіной да гэтых базавых эканамічных заканамернасцяў, каб сфабрыкаваць абвінавачанне ў дачыненні да Кітая. Гэта прынцыповая памылка", - адзначыў афіцыйны прадстаўнік ведамства.

Гаа Фэн падкрэсліў, што ЗША правакуюць і пастаянна падаграваюць гандлёвую вайну, што вядзе да ўзнікнення сур'ёзных выклікаў для двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Можна чакаць паступовай праявы гэтага ўздзеяння ўжо ў другой палове года. Кітай будзе паўнамаштабна прасоўваць дыверсіфікацыю ў сферы гандлю, накіроўваць намаганні на асваенне рынкаў трэцяга боку, каб належным чынам адрэагаваць на ўсё вышэй адзначанае. У той жа час урад КНР працягне арыентавацца на рынак і прымаць больш дзейсныя контрмеры.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040