КНР: Абвінавачванні з боку ЗША ў незаконным прысваенні Кітаем інтэлектуальнай уласнасці непрымальныя
  2018-07-13 10:20:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Абвінавачваючы Кітай у прымусе да перадачы тэхналогій і незаконным прысваенні інтэлектуальнай уласнасці, ЗША ігнаруюць гістарычныя факты, і гэта непрымальна. Пра гэта заявіў на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Гаа Фэн.

Як адзначыў Гаа Фэн, пасля пачатку палітыкі рэформаў і адкрытасці нізкі сабекошт працы ў Кітай пры зліцці з міжнародным капіталам і тэхналогіямі стымулявалі імклівы эканамічны рост краіны, прасоўвалі росквіт сусветнай эканомікі ў цэлым і прынеслі велізарную выгаду замежным кампаніям. Гэта супрацоўніцтва ў поўнай меры з'яўляецца добраахвотнымі дзеяннямі кітайскіх і замежных кампаній, якія засноўваюцца на камерцыйных кантрактах.

Гаа Фэн падкрэсліў, што праз столькі гадоў кампаніі з замежным капіталам на тэрыторыі Кітая сабралі велізарныя даходы і атрымалі вялікую выгаду, аднак урад ЗША пачынае абвінавачваць Кітай у прымусе да перадачы тэхналогій і незаконным прысваенні інтэлектуальнай уласнасці. Гэта не толькі скажае палітыку рэформаў і адкрытасці і гістарычныя факты, але і падрывае дзелавы давер і ў цэлым ідзе насуперак з духам дамоўных адносін. Кітай бачыць у такіх дзеяннях значную небяспеку, яны могуць расхістаць асновы сістэмы рынкавай эканомікі і свабоды прадпрыемстваў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040