Нельга ачарняць і спекуляваць паняццем «Доступ да рынку за трансфер тэхналогій»
  2018-07-14 16:17:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У апошнія гады гандлёвыя спрэчкі паміж Кітаем і ЗША сур'ёзна абвастрыліся. У прыватнасці, адным з галоўных абвінавачванняў ЗША ў адрас Кітая з'яўляецца канцэпцыя «Доступ да рынку Кітая за трансфер тэхналогій», прапанаваная Кітаем у мэтах прыцягнення інвестыцый. Кітай мае на ўвазе, што доступ да рынку за трансфер тэхналогій з'яўляецца свабодным выбарам любой краіны ў мэтах пашырэння эканамічнага і тэхналагічнага супрацоўніцтва. Прыцягненне замежных інвестыцый, выкарыстанне перадавых тэхналогій і адміністрацыйнага вопыту, уваходжанне ў інтэрнацыянальную сістэму вытворчасці, продажу і паслугі для паскарэння ўласнага развіцця – базавыя прылады, якімі краіны карыстаюцца падчас адкрыцця ўласнага рынку. «Доступ да рынку за трансфер тэхналогій» - гэта ўзаемавыгадная мадэль супрацоўніцтва для абодвух бакоў.

ЗША таксама надаюць вялікую ўвагу міжнароднаму супрацоўніцтву ў навукова-тэхнічнай сферы. Пасля другой сусветнай вайны ЗША прынялі вялікую колькасць спецыялістаў з Еўропы. На працягу дзесяцігоддзяў ЗША прыцягваюць прадстаўнікоў навуковай эліты з усіх куткоў свету з дапамогай розных мер. Больш за трэць навуковых супрацоўнікаў ЗША нарадзіліся за мяжой. З 1901 да 2015 года колькасць грамадзян ЗША – лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, якія нарадзіліся за межамі краіны, дасягнула 63-х чалавек. Гэта 1/5 ад агульнай колькасці грамадзян ЗША, якія атрымалі Нобелеўскую прэмію. Абвінавачванне ЗША, зробленае ў адрас Кітая, пра тое, што ён актыўна прыцягвае высокакваліфікаваных спецыялістаў і заахвочвае выпускнікоў вярнуцца на Радзіму пасля вучобы за мяжой, не толькі не мае маральнай асновы, але і не мае ніякага сэнсу.

Кітай выконвае глабальныя правілы падчас правядзення канцэпцыі «Доступ да рынку за трансфер тэхналогій». Абарона інтэлектуальнай уласнасці ўяўляе сабой важную крыніцу і рухаючую сілу устойлівай інавацыйнай дзейнасці. Разумеючы важнасць абароны інтэлектуальнай уласнасці, Кітай надае асаблівую ўвагу мерам па імплементацыі законаў і ўзмацненні аховы правоў інтэлектуальнай уласнасці, разглядае гэта як важны паказчык для развіцця камфортнага прадпрымальніцкага асяроддзя. Кітай унёс папраўкі ў закон «Аб прадпрыемствах з замежным капіталам» незадоўга да яго далучэння да СГА. Пасля ўступлення ў СГА ў Кітаі ніколі не стваралася ніякіх законаў і правілаў, якія прымушалі б замежныя кампаніі дзеля атрымання доступу да рынку перадаваць Кітаю ўласныя тэхналогіі.

Кітай атрымлівае доступ да замежных тэхналогій шляхам сумленнага абмену і набыцця правоў інтэлектуальнай уласнасці. Пачынаючы з 2001 года сярэдні гадавы прырост расходаў Кітая на інтэлектуальную ўласнасць за мяжой складае каля 17%. У 2017 годзе гэты паказчык дасягнуў 28 млрд. долараў. Кітай ужо 20 гадоў запар застаецца найбуйнейшай краінай, якая развіваецца, па аб'ёмах прыцягнутых замежных інвестыцый. Кітай таксама часта лічыцца адной з лепшых краін для інвестыцый па ацэнцы цэлага шэрагу транснацыянальных карпарацый. Паводле апошняга «Дакладу аб сусветных інвестыцыях 2018 года», Кітай па-ранейшаму застаецца самым прывабным напрамкам для замежных інвестараў, займаючы другое месца ў свеце.

У ходзе тэхнічнага прагрэсу і прамысловага развіцця КНР сапраўды атрымала вялікую колькасць выгод і магчымасцей ад тэхніка-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Кітаем і ЗША. За гэта Кітай выказвае шчырую падзяку і ўдзячнасць Злучаным Штатам. Разам з гэтым, амерыканскі бок павінен ўбачыць, што зрабіў Кітай для абароны права на інтэлектуальную ўласнасць і захавання міжнародных правілаў, варта звярнуць увагу на ўзаемавыгадны характар «Доступу да рынку за трансфер тэхналогій». Паводле даных, апублікаваных Бюро эканамічнага аналізу ЗША, на працягу 2010-2015 гг. 1/3 агульнага аб'ёму павелічэння валавай выручкі ад рэалізацыі замежных падраздзяленняў амерыканскіх кампаній паступіла ад рынку Кітая. Рэнтабельнасць інвесуіраванага ў Кітай капіталу у сярэднім большая, чым у ЗША. Шэраг амерыканскіх транснацыянальных карпарацый адзначае, што стабільны рост даходаў на кітайскім рынку дапамог ім удала перажыць фінансавы крызіс 2008 года.

Кітай мае намер працягваць няўхільна пашыраць сваю адкрытасць і заахвочваць інавацыі. У адпаведнасці з правіламі Сусветнай гандлёвай арганізацыі і з абавязацельствамі, узятымі Кітаем на сябе падчас уступлення ў СГА, Кітай перагледзеў i ўнёс папраўкі ў больш чым 2300 законаў і правілаў, адмяніў тысячы і тысячы ўрадавых дакументаў. У студзені 2005 года Кітай у адпаведнасці з абавязацельствамі, узятымі на сябе падчас уступлення ў СГА, цалкам ліквідаваў такія нетарыфныя меры, як імпартныя квоты і імпартныя ліцэнзіі. У 2010 годзе Кітай выканаў усе абавязацельствы па зніжэнні падаткаў, у выніку тарыфны ўзровень на шэраг тавараў масавага спажывання цяпер ніжэйшы, чым у некаторых развітых краінах. З 2001 па 2017 год аб'ём імпарту тавараў у Кітай вырас у сярэднім на 13,5% у гадавым вылічэнні, што на 6,9% вышэй, чым у сярэднім у свеце. Кітай стаў другім па велічыні імпарцёрам у свеце, заняў другое месца ў свеце па аб'ёмах паслуг. На фоне антыглабалізацыйных працэсаў Кітай, апроч актыўнай абароны шматбаковай сістэмы свабоднага гандлю, няўхільна і актыўна прасоўвае адкрытасць. Такія меры, як маштабнае аднабаковае зніжэнне тарыфаў і правядзенне імпартных кірмашоў, дапамагаюць у пашырэнні аб'ёмаў і разнастайнасці імпарту.

За апошнія 40 з лішнім гадоў абменаў і супрацоўніцтва паміж народамі Кітая і ЗША ўсталявалася сяброўства і наладжаны ўзаемавыгадныя гандлёва-эканамічныя адносіны. Зараз паміж КНР і Злучанымі Штатамі дзейнічаюць 350 авіярэйсаў на тыдзень, а колькасць узаемных візітаў грамадзян дзвюх краін перавышае 7 млн. за год. Кітай і ЗША павінны ўсвядоміць міжнародную адказнасць, якую буйныя дзяржавы павінны ўзяць на сябе ў працэсе развіцця цывілізацыі ў мэтах забеспячэння ў свеце стабільнасці, аб'ектыўна і рацыянальна паставіцца да рознагалоссяў, эфектыўна кантраляваць канфлікты і не дапусціць разбурэння доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж КНР і ЗША . Урады дзвюх краін адказныя перад сваімі народамі і ўсім светам, яны адказваюць за агульны лёс і за прагрэс чалавечай цывілізацыі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040