Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампея ў нядзелю заявіў, што ЗША і КНДР дамовіліся аднавіць пошукі астанкаў амерыканскіх ваенных у КНДР.
  2018-07-16 15:42:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У заяве М. Пампея гаворыцца, што прадстаўнікі ЗША і КНДР у нядзелю ў Пханмунджоме правялі першую з 2009 года сустрэчу на ўзроўні генералаў і абмеркавалі пытанне вяртання астанкаў амерыканскіх вайскоўцаў, каб выканаць абавязацельствы, дадзеныя на сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і лідара КНДР Кім Чэн Ына . Паводле яго слоў, сустрэча была "выніковая, два бакі прадэманстравалі жаданне ўзаемадзейнічаць і дасягнулі прыняцця цвёрдых абавязацельстваў". Пошукавыя работы нацэлены на пошук астанкаў каля 5,3 тыс. амерыканскіх салдат.

М. Пампея заявіў, што ў панядзелак чыноўнікі ЗША і КНДР правядуць сустрэчу на працоўным узроўні для абмеркавання перадачы ЗША знойдзеных астанкаў амерыканскіх салдат.

Д. Трамп і Кім Чэн Ын 12 чэрвеня сустрэліся ў Сінгапуры і падпісалі сумесную заяву. Бакі абавязаліся весці пошукі астанкаў ваеннапалонных і знікнуўшых без вестак, КНДР верне ўжо ідэнтыфікаваныя астанкі загінуўшых. Пазней Д. Трамп заявіў, што КНДР можа перадаць амерыканскаму боку да 7500 астанкаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040