Вярхоўны кіраўнік Ірана заклікаў еўрапейскія краіны даць неабходныя гарантыі па СУПД
  2018-07-16 16:00:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вышэйшы кіраўнік Ірана аятала Сэед Алі Хаменэі заклікаў еўрапейскія краіны даць неабходныя гарантыі па Сумесным усеабдымным плане дзеянняў адносна іранскай ядзернай праграмы.

Як перадало дзяржаўнае тэлебачанне Ірана, аятала на пасяджэнні кабінета міністраў заявіў, што для вырашэння эканамічных праблем Іран не можа цалкам абапірацца на рэалізацыю СУПД, аднак краіны Еўропы, якія падпісалі пагадненне, абавязаны працягваць прадастаўляць усе неабходныя гарантыі для ўсебаковай рэалізацыі пагаднення.

Як паведамляецца, аятала Сэед Алі Хаменэі таксама даручыў кабінету міністраў паскорыць распрацоўку адэкватных мер для змякчэння ўплыву выхаду ЗША з дамовы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040