Кітайскі індэкс развіцця гандлёвых цэнтраў вырас у 2017 годзе
  2018-07-16 16:04:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Эфектыўнасць кітайскіх гандлёвых цэнтраў павысілася ў 2017 годзе нягледзячы на жорсткую канкурэнцыю з боку платформаў онлайн-шопінгу.

Пра гэта сведчыць кітайскі індэкс развіцця гандлёвых цэнтраў, які, паводле даных Міністэрства камерцыі КНР, вырас на 1,3 пункта да 68,5 у 2017 годзе. Рост паказчыка сведчыць аб аднаўленні рынку і ўстойлівай дынаміцы ў сектары.

Значэнне індэкса вышэй за 50 адлюстроўвае пашырэнне сектара, ніжэй - яго скарачэнне.

Паказчык апынуўся вышэй у буйных гарадах, дзе рынкі больш, чым у невялікіх гарадах.

Субіндэкс бягучай сітуацыі павысіўся на 0,9 пункта і склаў 65,1, у той час як субіндэкс будучых чаканняў вырас на 1,8 пункта да 73,5, што паказвае на ўмацаванне ўпэўненасці ўладальнікаў гандлёвых цэнтраў, гаворыцца ў дакладзе міністэрства.

Згодна з дакладам, больш за 70 працэнтаў прадпрымальнікаў выказалі аптымізм адносна працяглага росту арэнднай платы, продажаў і прыбытку. Паводле прагнозу міністэрства, устойлівая дынаміка ў сектары захаваецца ў гэтым годзе, дзякуючы стабільнаму росту эканомікі і ўдасканаленню спажывання ў краіне.

ВУП Кітая вырас на 6,8 працэнта ў першым квартале гэтага года, што вышэй за намечаны урадам гадавы ўзровень у 6,5 працэнта. Даныя за другі квартал павінны быць апублікаваныя ў панядзелак.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040