Сі Цзіньпін сустрэўся з генеральным дырэктарам ЮНЕСКА Одры Азулай
  2018-07-17 09:09:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін сустрэўся з генеральным дырэктарам ЮНЕСКА Одры Азулай.

Сі Цзіньпін адзначыў, што высунутая Кітаем ініцыятыва "Пояс і шлях" будзе садзейнічаць як сумеснаму развіццю, так і сувязям паміж людзьмі. Кітай мае намер рабіць яшчэ большы ўклад у прасоўванне дыялогу паміж краінамі, а таксама ў развіццё і прагрэс чалавецтва.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што кітайскі бок надае ўвагу ЮНЕСКА, рашуча падтрымлівае важную ролю ЮНЕСКА ў садзейнічанні сусветнаму развіццю, мае намер паглыбляць двухбаковае супрацоўніцтва, асабліва дапамагаць прагрэсу ў сферы адукацыі, навукі, тэхнікі і культуры ў краінах, якія развіваюцца.

О.Азулай паведаміла, што ЮНЕСКА дзякуе Кітаю за рашучую падтрымку, высока ацэньвае двухбаковае супрацоўніцтва. Ідэі ЮНЕСКА і кітайскага боку ў значнай ступені супадаюць, ЮНЕСКА ўхваляе прапанову Сі Цзіньпіна аб будаўніцтве супольнасці адзінага лёсу чалавецтва, мае намер актыўна ўдзельнічаць у супрацоўніцтве ў рамках "Пояса і шляху", рабіць уклад у мір, бяспеку і супрацоўніцтва ў свеце. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040