Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам Сусветнага банка Джымам Ён Кімам
  2018-07-17 09:29:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам Сусветнага банка Джымам Ён Кімам.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай ухваляе актыўную падтрымку СБ ініцыятывы "Пояс і шлях", а таксама ўзмоцненае прасоўванне ў апошнія гады павелічэння капіталу ў СБ, павелічэнне прадстаўніцтва і права голасу краін з пачатковым рынкам, у тым ліку Кітай. Кітай мае намер паглыбляць партнёрскія адносіны ў галіне глабальнага развіцця з СБ, садзейнічаць лібералізацыі і спрашчэнню ў сферы гандлю і інвестыцый, сумесна садзейнічаць глабальнаму скарачэнню беднасці і ўстойліваму развіццю, адстойваць сусветную эканоміку адкрытага тыпу, будаваць супольнасць адзінага лёсу чалавецтва.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што развіццё Кітая здабывае выгаду з эканамічнай глабалізацыі і лібералізацыі гандлю і ў той жа час робіць важны ўклад у рост глабальнай эканомікі. З'яўляючыся адказнай дзяржавай, а таксама важным будаўніком і ўдзельнікам дзеючай міжнароднай сістэмы, Кітай будзе цвёрда і непахісна падтрымліваць і ўдасканальваць шматбаковую гандлёвую сістэму, спрыяць лібералізацыі ў сферы гандлю і інвестыцый, сумесна з усімі бакамі прыкладаць намаганні для рэалізацыі ўзаемнай выгады і агульнага выйгрышу . Кітай мае намер умацоўваць супрацоўніцтва з СБ у рамках "Пояса і шляху".

Джым Ён Кім падзякаваў Кітаю за доўгатэрміновую і моцную падтрымку СБ. Банк ухваляе падтрымку кітайскім бокам мультылатэралізму і эканамічнай глабалізацыі, а таксама падтрымку павелічэння капіталу ў СБ. Банк мае намер ажыццяўляць далейшае паглыбленне супрацоўніцтва з кітайскім бокам у рамках "Пояса і шляху", сумесна садзейнічаць бесперапыннаму дасягненню новых поспехаў у глабальным скарачэнні беднасці і справе развіцця. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040