Лі Кэцян і кіраўнікі ЕС правялі сумесную сустрэчу з журналістамі
  2018-07-17 09:29:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян разам са старшынёй Еўрапейскага савета Дональдам Тускам і старшынём Еўракамісіі Жанам-Клодам Юнкерам у Доме народных сходаў правялі сустрэчу з журналістамі і адказалі на іх пытанні.

Бакі пазітыўна ацанілі палітычную волю, што выявілася на сустрэчы, да далейшага паглыблення адносін усёабдымнага стратэгічнага партнёрства паміж Кітаем і ЕС, а таксама ажыццёўленае ў яе рамках удакладненне напрамку сумесных намаганняў на наступным этапе.

Адказваючы на пытанне пра перамовы па інвестыцыйным пагадненні Кітая і ЕС, Лі Кэцян адзначыў, што абмен прапановамі па пераліках у рамках гэтага пагаднення, які адбыўся, азнаменаваў уступленне перамоваў у новы этап. Як мага больш хуткае заключэнне Кітаем і ЕС пагаднення па інвестыцыях адпавядае ўзаемным інтарэсам бакоў. Ён выказаў спадзяванне, што бакі будуць садзейнічаць дасягненню яшчэ большых зрухаў у перамовах, імкнуцца да як мага больш хуткага дасягнення згоды і на гэтай аснове паставяць у парадак дня пытанне аб зоне свабоднага гандлю Кітая і ЕС.

Лі Кэцян падкрэсліў, што Кітай прыкладае намаганні для развіцця больш збалансаваных гандлёва-эканамічных стасункаў з ЕС. Кітайскі ўрад у апошні час знізіў пошліны на імпарт аўтамабіляў, тавараў масавага спажывання і медыкаментаў, апублікаваў новы негатыўны спіс па допуску замежных капіталаў на рынак, значна палегчыў доступ на рынак, прадаставіў кітайскім і замежным прадпрыемствам аднолькавыя ўмовы для вядзення бізнесу. Прэм'ер Дзяржсавета КНР выказаў надзею, што еўрапейскі бок будзе падтрымліваць узаемную адкрытасць, створыць справядлівае, празрыстае і спрыяльнае асяроддзе для гандлю і інвестыцый кітайскіх прадпрыемстваў у Еўропе.

Д.Туск і Ж.К.Юнкер паведамілі, што еўрапейскі бок з радасцю назірае за развіццём і ператварэннем Кітая ў важную сусветную сілу. Еўрапейскі бок мае намер садзейнічаць далейшаму развіццю адносін усёабдымнага стратэгічнага партнёрства ЕС і Кітая, сумесна з кітайскім бокам адстойваць заснаваны на правілах міжнародны парадак, заклікаць усе бакі далучыцца да працэсу рэфармавання Сусветнай гандлёвай арганізацыі і зрабіць пазітыўны ўклад у яго. Гандлёва-эканамічныя сувязі паміж ЕС і Кітаем нясуць выгады абодвум бакам. Еўрапейскі бок пазітыўна ацэньвае абмен прапановамі па пераліках у рамках перамоў аб двухбаковым інвестыцыйным пагадненні, спадзяецца на дасягненне яшчэ большых зрухаў на перамовах у будучыні, каб прадпрыемствы бакоў палепшылі свае чаканні і павялічылі доступ на рынак.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040