Кітай абвяргае крытыку ЗША па пытанні нядобрасумленнага гандлю
  2018-07-17 10:39:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін у панядзелак заявіла, што пратэкцыянізм не можа абараніць тых, хто яго падтрымлівае, а унілатэралізм нанясе шкоду інтарэсам усіх у сучасным свеце, дзе ўсе краіны ўзаемазалежныя і аб'яднаны агульным лёсам.

Пра гэта Хуа Чуньін сказала, абвяргаючы заяву прадстаўніка ЗША адносна расследавання па раздзелу 301, апублікаванаму 10 ліпеня, у якім Кітай абвінавачваецца ў атрыманні дадатковай перавагі за кошт нядобрасумленнага гандлю.

Хуа Чуньін на чарговай прэс-канфэрэнцыі заявіла, што Міністэрства камерцыі КНР на мінулым тыдні апублікавала заяву, у якой гаворыцца, што крытыка ЗША скажае факты і з'яўляецца неабгрунтаванай.

Па словах кітайскага дыпламата, ЗША з'яўляюцца асноўным стваральнікам правілаў сусветнага гандлю, а амерыканскі долар - асноўнай разліковай валютай у міжнародным гандлі. Кітай, у сваю чаргу, з'яўляецца больш познім удзельнікам сусветнага гандлю і паслядоўнікам правілаў Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

"Ці магчыма паверыць у тое, што стваральнік правілаў будзе ствараць правілы, якія прыносяць карысць іншым, а не яму самому?" - спытала Хуа Чуньін.

За мінулыя 40 гадоў маштабы кітайска-амерыканскага гандлю выраслі больш чым у 230 разоў. У мінулым годзе агульны аб'ём двухбаковага гандлю склаў каля 600 млрд. долараў, сказала дыпламат, дадаўшы, што гэта з'яўляецца вынікам кітайска-амерыканскага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай галіне.

"Усе ведаюць, што бізнесмены не гандлююць на страту. Ці заўсёды Злучаныя Штаты прайгравалі грошы, ведучы бізнэс з Кітаем на працягу 40 гадоў? Маглі б ЗША папрасіць свае прадпрыемствы, якія мелі доўгатэрміновыя дзелавыя адносіны з Кітаем, зрабіць справядлівую заяву", - сказала яна .

Па словах Хуа Чуньін, у цяперашні час Кітай з'яўляецца найбуйнейшым гандлёвым партнёрам больш за 120 краін і рэгіёнаў свету, а таксама буйным экспартным рынкам з самымі хуткімі тэмпамі росту. Па аб'ёме прыцягнутых замежных інвестыцый Кітай лідзіруе сярод краін, якія развіваюцца. У мінулым годзе Кітай выйшаў на другое месца ў свеце па аб'ёме прыцягнутых замежных інвестыцый.

"Няўжо так шмат краін аддаюць перавагу працягу весці бізнес з Кітаем у страту?" - спытала Хуа Чуньін.

Яна адзначыла, што гандлёвы дысбаланс і гандлёвая несправядлівасць - не адно і тое ж. Справядлівасць азначае, што ўсе бакі усталёўваюць глабальныя правілы пасродкам роўных кансультацый, а не зыходзячы з інтарэсаў канкрэтнай краіны або нават у шкоду інтарэсам іншых краін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040