Сі Цзіньпін накіраваў віншавальны ліст у сувязі з цырымоніяй закладкі падмурка Інстытута кіравання імя Н'ерэрэ
  2018-07-17 16:52:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Танзаніі адбылася цырымонія закладкі падмурка Інстытута кіравання імя Н'ерэрэ. У сувязі з гэтым Сі Цзіньпін накіраваў віншавальнае ліст усім удзельнікам будаўніцтва гэтай ВНУ. У ім кітайскі лідар выказаў сардэчныя віншаванні з сувязі з закладкай першага каменя ў падмурак Інстытута, які сумесна будуюць Рэвалюцыйная партыя Танзаніі, Афрыканскі нацыянальны кангрэс, Фронт вызвалення Мазамбіка, Народны рух за вызваленне Анголы, Народная арганізацыя Паўднёва-Заходняй Афрыкі (Намібія) і Афрыканскі нацыянальны саюз Зімбабвэ-Патрыятычны фронт.

Сі Цзіньпін назваў гэтыя шэсць партый важнай кіруючай сілай нацыянальна-вызваленчай барацьбы і эканамічнага будаўніцтва Афрыкі, а іх сумесныя намаганні па стварэнні Інстытута Н'ерэрэ – значным крокам у справе партыйнага будаўніцтва і павышэння кіраўніцкага патэнцыялу, які адыграе актыўную ролю ў развіцці гэтых дзяржаў.

Ужо доўгі час, паводле слоў кітайскага лідара, КПК падтрымлівае сяброўскія адносіны з гэтымі партыямі, што стала важным кіруючым фактарам развіцця двухбаковых сувязяў з адпаведнымі краінамі. КПК хоча скарыстацца выпадкам, каб умацаваць дыялог з палітычнымі партыямі ўсіх краін Афрыкі, павучыцца адна ў адной, разам прасунуць будаўніцтва кітайска-афрыканскай супольнасці адзінага лёсу з яшчэ больш цеснымі сувязямі, унесці сумесны актыўны ўклад у вялікую справу міру і развіцця на планеце. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040