У Японіі колькасць загінуўшых ад праліўных дажджоў дасягнула 219 чалавек
  2018-07-17 16:54:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Японіі праліўныя дажджы ўжо панеслі жыцці 219 чалавек, яшчэ 21 лічыцца прапаўшым без вестак. Пра гэта ў панядзелак на брыфінгу заявіў генеральны сакратар кабінета міністраў краіны Ёсіхідэ Суга.

Чыноўнік ацаніў эканамічную шкоду, прычыненую стыхіяй сельскай гаспадарцы, лесаводству і воднай здабычы ў 48,1 млрд японскіх ен, папярэдзіўшы, што падчас далейшага даследавання сітуацыі гэты паказчык можа павысіцца.

Прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ ў панядзелак склікаў у сваёй рэзідэнцыі пасяджэнне адмысловай групы па барацьбе з надзвычайным становішчам. Урад прыняў рашэнне прадастаўляць насельніцтву неабходную дапамогу, усімі сіламі падтрымліваць пацярпелых жыхароў і ўладальнікаў сярэдніх і малых прадпрыемстваў, занятых у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы, у аднаўленні бізнесу. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040