Намеснік старшыні КНР Ван Цішань сустрэўся з гендырэктарам СААЗ
  2018-07-18 10:04:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Намеснік старшыні КНР Ван Цішань у аўторак у Пекіне сустрэўся з генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрасам Аданомам Гебрэйсусам.

Ван Цішань адзначыў, што ў Кітая з СААЗ добрыя адносіны супрацоўніцтва. Кітайскі ўрад актыўна прасоўвае будаўніцтва "здаровага Кітая", пастаянна павялічваючы ўзровень здароўя і дабрабыту грамадзян. Кітай ухваляе важную ролю СААЗ у каардынацыі развіцця аховы здароўя ў глабальным маштабе і падтрымлівае намаганні СААЗ па садзейнічанні рэалізацыі мэтаў устойлівага развіцця ў галіне аховы здароўя, заявіў Ван Цішань. Намеснік старшыні КНР падкрэсліў, што Кітай жадае ўмацоўваць супрацоўніцтва з СААЗ і ўносіць свой уклад у развіццё аховы здароўя ва ўсім свеце.

Т.А.Гебрэйсус высока ацаніў развіццё аховы здароўя ў Кітаі. Ён заявіў, што СААЗ працягне рашуча прытрымлівацца прынцыпу аднаго Кітая, паглыбляць стратэгічнае ўзаемадзеянне з КНР у рамках ініцыятывы "Пояс і шлях" і супрацоўніцтва па лініі Поўдзень-Поўдзень. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040