У Кітаі выйшла выданне "Вывучэнне ідэй Сі Цзіньпіна аб рэформах і адкрытасці"
  2018-07-18 11:09:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Выдавецтва "Жэньмінь чубаньшэ" выпусціла кнігу «Вывучэнне ідэй Сі Цзіньпіна аб рэформах і адкрытасці», прымеркаваную да 40-годдзя палітыкі рэформаў і адкрытасці. Выданне падрыхтавана Аддзелам прапаганды парткама правінцыі Гуандун і Акадэміяй грамадскіх навук правінцыі Гуандун. У кнізе паслядоўна раскрываецца змест ідэй генеральнага сакратара ЦК КПК Сі Цзіньпіна аб рэформах і адкрытасці.

У выданні апісаны гістарычныя прычыны і тэарэтычныя асновы фарміравання поглядаў Сі Цзіньпіна аб рэформах і адкрытасці, тлумачыцца важны тэарэтычны ўклад поглядаў Сі Цзіньпіна, а таксама прыводзіцца аналіз ідэй рэформаў і адкрытасці з пункту гледжання тэзіса «пяць аспектаў у якасці адзінага цэлага».

Выданне аб'ёмам 350 тыс. іерогліфаў усебакова аналізуе і тлумачыць тэарэтычную базу поглядаў Сі Цзіньпіна аб рэформах і адкрытасці на аснове некалькіх аспектаў, сярод якіх: авалоданне новымі магчымасцямі ў развіцці рэформаў; правядзенне структурнага рэфармавання ў сферы рынкавай прапановы; рацыянальнае ўрэгуляванне адносін «дзяржава-рынак»; будаўніцтва сацыялістычнай культурнай дзяржавы; стварэнне супольнасці адзінага лёсу; упор на партыйнае кіраўніцтва рэформамі і адкрытасцю.

17 ліпеня ў Пекіне адбыўся сімпозіум, прысвечаны 40-й гадавіне правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці, а таксама выхаду ў свет выдання «Вывучэнне ідэй Сі Цзіньпіна аб рэформах і адкрытасці». У ходзе мерапрыемства навукоўцы і спецыялісты адзначалі, што ў кнізе асветлены агульныя палажэнні і галоўны змест ідэй Сі Цзіньпіна аб рэформах і адкрытасці, адлюстраваны інавацыйны характар і важны ўклад поглядаў Сі Цзіньпіна для развіцця рэформаў і адкрытасці ў Кітаі.

Галоўны рэдактар выдання, намеснік начальніка Аддзела прапаганды ЦК КПК, гендырэктар Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюн адзначыў, што ідэі Сі Цзіньпіна аб рэформах і адкрытасці – гэта новая гістарычная мяжа ў тэарэтычных пошуках і сістэматычным вывучэнні Кампартыяй тэмы рэформаў і адкрытасці. Кніга адлюстроўвае сутнасць ідэй Сі Цзіньпіна пра сацыялізм з кітайскай спецыфікай у новую эпоху, узбагачае тэарэтычную базу сацыялізму з кітайскай спецыфікай, адкрывае новую вяху ў кітаізацыі марксізму. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040