Японія і ЕС падпісалі пагадненне аб свабодным гандлі
  2018-07-19 09:00:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

17 ліпеня было падпісана пагадненне аб эканамічным партнёрстве паміж ЕС і Японіяй. Гэта найбуйнейшае ў свеце пагадненне аб свабодным гандлі, якое існуе да гэтага часу. Па папярэдніх падліках, яно ўступіць у сілу на працягу бягучага года. Уступленне пагаднення ў сілу азначае, што будзе створана самая буйнамаштабная ў свеце зона свабоднага гандлю, якая ахоплівае 600 млн. чалавек і 30% сусветнага ВУП.

У 2017 годзе для ЕС Японія была на 6-м месцы па аб'ёме гандлю ўслед за ЗША, Кітаем, Швейцарыяй, Расіяй і Турцыяй. Тавараабарот паміж Японіяй і ЕС дасягнуў 129,4 млрд. еўра. Пасля ўступлення ў сілу Пагаднення еўрапейскія краіны, у сваю чаргу, ліквідуюць мытныя тарыфы на 99% тавараў з Японіі. Паводле папярэдніх падлікаў, дзякуючы экспарту тавараў у Японію еўрапейскія экспарцёры будуць эканоміць 1 млрд еўра за год. Разам з гэтым, ЕС адменіць пошліны на 85% японскіх сельскагаспадарчых прадуктаў. Акрамя ўзаемнага вызвалення ад мытных пошлін, у Пагадненні таксама гаворыцца аб супрацоўніцтве ў галіне інвестыцыйных каналаў, павелічэння занятасці і канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў і інш.

Перамовы па Пагадненні аб зоне свабоднага гандлю паміж Японіяй і ЕС праходзілі ў некалькі раўндаў. У сувязі з тым, што яны закраналі некаторыя адчувальныя для Японіі пытанні, у тым ліку сельскагаспадарчую прадукцыю, бакі марудзілі з дасягненнем згоды. Цяжка ўявіць, што ад выхаду Вялікабрытаніі з Еўрапейскага саюза павялічылася неабходнасць падпісання Пагаднення. Выхад ЗША з Трансціхаакіянскага партнёрства ўмацаваў рашучасць Японіі і ЕС падпісаць Пагадненне.

На думку кітайскіх экспертаў, імкненне да шматбаковага, свабоднага гандлю з'яўляецца вызначанай дзяржаўнай палітыкай Японіі. Японія спадзяецца на ўзмацненне сваёй палітычнай і эканамічнай сілы з дапамогай сіл сярэдніх і малых краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. У краіне спрабуюць пераканаць, што нават без падтрымкі ЗША Японія таксама здольна сфарміраваць міжнародную арганізацыю ў адпаведнасці з уласнымі інтарэсамі. Таксама пад ціскам эканамічных санкцый і жорсткіх амерыканска-японскіх гандлёвых перамоў Японія пачынае пашыраць іншы рынак і ўсталёўваць новыя эканамічныя сувязі.

Японія і Еўропа моцна залежаць ад ЗША ў палітычнай і ваеннай сферах. Японія ў апошні час спяшакцца падпісаць дакументы эканамічнага супрацоўніцтва з іншымі бакамі. На думку кітайскіх экспертаў, гэта паказвае відавочны намер вызваліцца ад залежнасці ад ЗША: спачатку ў эканамічным плане, а потым у дыпламатычным і палітычным планах.

Па заканчэнні падпісання дакумента аб гандлёвым партнёрстве прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ і старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск выступілі з сумеснай заявай, у якой яны назвалі падпісанне дакумента «гістарычным крокам», запэўніўшы, што ён паказвае ўсяму свету, што Японія і ЕС будуць высока несці сцяг свабоднага гандлю. На погляд сусветнай грамадскасці, гэтыя заявы відавочна былі накіраваны ў бок ЗША. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040