Сі Цзіньпін апублікаваў аўтарскі артыкул у газетах ААЭ
  2018-07-19 09:00:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Напярэдадні свайго дзяржаўнага візіту ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты / ААЭ / старшыня КНР Сі Цзіньпін апублікаваў у газетах гэтай краіны аўтарскі артыкул пад загалоўкам "Рука аб руку рухацца наперад, сумесна ствараць будучыню". Ніжэй прыводзіцца тэкст артыкула з некаторымі скарачэннямі:

Па запрашэнні прэзідэнта ААЭ шэйха Халіфы бен Заіда аль Нахаяна я наведаю ААЭ з дзяржаўным візітам 19 ліпеня. Гэта першы пункт маёй першай замежнай паездкі сёлета, а таксама першая арабская краіна, якую я наведаю пасля перавыбрання на пасаду старшыні КНР.

Дружба паміж народамі дзвюх краін мае доўгую гісторыю. У 1984 годзе Кітай і ААЭ ўсталявалі дыпламатычныя адносіны, што адкрыла новую старонку ў гісторыі абменаў і супрацоўніцтва. За мінулыя 34 гады традыцыйная дружба дзвюх краін паглыблена развівалася, гуманітарныя абмены перажывалі імклівую актывізацыю. За мінулыя 34 гады дзве краіны хутка развіваліся і стварылі цуды ў развіцці на еўразійскім кантыненце. За мінулыя 34 гады дзве краіны шукалі шляхі развіцця, якія адпавядаюць іх уласным рэаліям, і захоўвалі самастойнасць у ходзе мадэрнізацыі. Дзве краіны сталі шчырымі сябрамі ў развіцці і важнымі партнёрамі па ўзаемадзеянні ў міжнародных і рэгіянальных справах.

У 2012 годзе ААЭ сталі першай арабскай краінай Персідскага заліва, якая ўстанавіла з Кітаем адносіны стратэгічнага партнёрства. Двухбаковае супрацоўніцтва хутка развівалася, яго змест ўзбагачаўся. Асабліва варта адзначыць снежань 2015 года, калі наследны прынц Абу-Дабі шэйх Мухамед бен Заід аль Нахаян нанёс візіт у КНР, мы дасягнулі важнага кансенсусу па развіцці адносін паміж Кітаем і ААЭ і прывялі сяброўскае ўзаемадзеянне дзвюх краін да шэрагу паказальных поспехаў, сярод якіх

- пашырэнне энергетычнага супрацоўніцтва ў сегменце upstream;

- гістарычны крок наперад у супрацоўніцтве ў сферы вытворчых магутнасцяў;

- паступовы ўздым супрацоўніцтва ў сферы новых і высокіх тэхналогій;

- паглыбленне фінансавага супрацоўніцтва;

- бурнае развіццё гуманітарных абменаў.

У 2014 годзе я выступіў з ініцыятывай сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху" у рэгіёне арабскіх дзяржаў і ўсе арабскія краіны горача віталі яе.

Сумеснае будаўніцтва "Пояса і шляху" бярэ пачатак у гісторыі старажытнага Вялікага шаўковага шляху, яно адпавядае патрэбам арабскіх дзяржаў па прасоўванні эканамічнай дыверсіфікацыі і індустрыялізацыі. Я спадзяюся, што падчас гэтага візіту мы з кіраўнікамі ААЭ складзем планы супрацоўніцтва, раскрыем яго патэнцыял, паскорым працэс развіцця адносінаў паміж нашымі краінамі, створым супольнасць з адзінай лёсам "Пояса і шляху" на карысць народаў нашых дзяржаў.

Я спадзяюся, што сумесна мы:

- Будзем шчырымі стратэгічнымі партнёрамі, якія давяраюць адно аднаму. У цяперашні час свет перажывае імклівае развіццё, вялікія перамены і карэкціроўкі. Кітай і ААЭ павінны ўмацаваць кантакты і каардынацыю, абараняць і развіваць сумесныя інтарэсы ў міжнародных і рэгіянальных справах, прыкладаць намаганні для прасоўвання міру, стабільнасці і росквіту на планеце.

- Будзем узаемавыгаднымі партнёрамі па супрацоўніцтве. Кітай і ААЭ павінны ў рамках будаўніцтва "Пояса і шляху" умацаваць палітычныя сувязі, паскорыць працэс інтэграванага развіцця, сумесна абараняць сістэму шматбаковага гандлю, прасоўваць эканамічную глабалізацыю ў напрамку развіцця адкрытасці, інклюзіўнасці, збалансаванасці і сумеснага выйгрышу.

- Будзем вучыцца адно ў аднаго. Кітай і ААЭ павінны ўмацаваць супрацоўніцтва ў сферах культуры, адукацыі, моладзевых абменаў, турызму, СМІ і іншых. Мы павінны пабудаваць мост паміж рознымі рэлігіямі і культурамі.

- Будзем партнёрамі ў сферы інавацый. Нашы краіны павінны прыкладаць сумесныя намаганні і дамагацца прарываў у галіне новых і высокіх тэхналогій.

Нягледзячы на тое, што Кітай і ААЭ размешчаны на вялікай адлегласці адно ад аднаго і маюць розныя нацыянальныя асаблівасці, народы нашых дзяржаў вельмі старанныя, творчыя і імкнуцца да мары. Як я ўжо казаў раней: "Народ Кітая з даўніх часоў разумеў, што нельга жыць за чужы кошт, неабходна змагацца за сваё шчасце". Мы абавязкова створым новую гісторыю супрацоўніцтва і ўзаемнага выйгрышу паміж нашымі краінамі пры сумеснай падтрымцы нашых народаў і іх актыўным удзеле, унясем значны ўклад у наш агульны свет і агульную будучыню.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040