МЗС КНР: ЗША развязваюць гандлёвую вайну супраць усяго свету
  2018-07-19 10:03:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін на прэс-канфэрэнцыі заявіла, што ЗША вядуць гандлёвую вайну не толькі супраць Кітая, але і супраць усяго свету, і ўводзяць сусветную эканоміку ў небяспеку.

Паводле яе слоў, гандлёвая вайна руйнуе тэндэнцыі росту сусветнага гандлю, наносіць удар па ўпэўненасці бакоў у глабальнай эканоміцы, пагражае дабрабыту людзей на ўсёй планеце. Зыходзячы з меркаванняў унутранай палітыкі, развязванне гандлёвай вайны на аснове асабістых інтарэсаў з'яўляецца класічным прыкладам унілатэралізму і мыслення ў духу гульні з нулявой сумай. Гэта поўны рэгрэс міжнародных нормаў і глабальнага кіравання пасляваеннага перыяду, і калі гэта будзе працягвацца, сусветнай эканоміцы можа быць нанесены глыбокі ўрон. Гэта выклікае непакой. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040