Еўракамісія аштрафавала кампанію Google на 4,34 мільярда еўра
  2018-07-19 15:44:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Еўракамісія ў сераду абвясціла аб рашэнні аштрафаваць кампанію Google на 4,34 мільярда еўра (прыкладна 5,06 млрд долараў) за парушэнне антыманапольнага заканадаўства ЕС шляхам выкарыстання незаконных метадаў для ўмацавання свайго дамінуючага становішча ў пошукавых сістэмах.

Еўракамісія адзначыла, што з 2011 года кампанія Google выкарыстала тры метады, якія парушаюць антыманапольныя правілы Еўрасаюза. Па-першае, Google патрабавала ад вытворцаў смартфонаў прадустанаўліваць сэрвісы і прыкладанні ад Google, у прыватнасці, пошукавік і браўзэр Chrome, у якасці ўмовы доступу да крамы прыкладанняў Google Play; па-другое, Google прыняла незаконныя меры па фінансавым стымуляванні, каб некаторыя буйныя аператары сотавых сетак прадустанаўлівалі пошукавік Google, а не яго альтэрнатывы; па-трэцяе, Google перашкаджала выкарыстанню вытворцамі смартфонаў, якія меліся прадустанаўліваць прыкладанні ад Google, не зацверджаныя кампаніяй альтэрнатыўных версій АС Android.

Еўракамісія адзначыла, што гэтыя тры метады з'яўляліся часткамі адзінай стратэгіі Google, накіраванай на ўмацаванне дамінуючага становішча ў сферы інтэрнэт-пошуку і пазбаўленне канкурэнтаў магчымасцяў вядзення канкурэнтнай барацьбы ў сферы пошукавікаў. Акрамя гэтага, Google таксама шкодзіла канкурэнцыі і інавацыям у шырокай сферы мабільных тэхналогій.

Еўракамісія запатрабавала ад Google спыніць незаконныя дзеянні эфектыўным шляхам, інакш Google пагражае штраф, роўны 5 працэнтам ад глабальнага штодзённага абароту кампаніі Alphabet, якой належыць Google.

Google у сераду ўжо заявіла пра гатоўнасць абскардзіць рашэнне ЕК.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040