Кітай і арабскія краіны аб'ядноўваюць намаганні для стварэння ўзаемавыгадных напрамкаў супрацоўніцтва
  2018-07-19 20:04:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

19 ліпеня старшыня КНР Сі Цзіньпін адбыў у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, пачаўшы свой першы замежны візіт пасля перавыбрання кіраўніком кітайскага дзяржавы.

У 2012 годзе ААЭ ўстанавілі адносіны стратэгічнага партнёрства з Кітаем, стаўшы першай арабскай краінай у раёне Персідскага заліва, якія маюць падобныя адносіны з Кітаем. Пасля гэтага бакі бесперапынна актывізуюць супрацоўніцтва ў розных сферах. З хуткім прасоўваннем ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях» супрацоўніцтва паміж Кітаем і краінамі Блізкага Усходу ў нафтагазавых галінах атрымлівае прыкметныя зрухі. У 2017 годзе ААЭ далі кітайскім кампаніям франшызу на 12% нафтавых рэсурсаў на сушы краіны. Такім чынам, Кітай упершыню атрымаў падобны прывілей у краінах-экспарцёрах нафты на Блізкім Усходзе. У сакавіку бягучага года ААЭ таксама далі кітайскім кампаніям па 10% франшызы на два нафтавыя радовішчы ў марской акваторыі. Такім чынам, энергетычнае супрацоўніцтва паміж Кітаем і ААЭ з'яўляецца самым буйным праектам супрацоўніцтва паміж Кітаем і краінамі Блізкага Усходу ў нафтагазавай галіне.

Бакі паглыбляюць супрацоўніцтва па такіх напрамках, як інфраструктурнае будаўніцтва, электрасувязь, фінансы, а таксама супрацоўніцтва ў гуманітарных сферах. У прыватнасці пасля таго, як у 2013 годзе Сі Цзіньпін высунуў ініцыятыву «Адзін пояс і адзін шлях», наследны прынц ААЭ Хамдан ібн Махамед Аль Мактум актыўна адгукнуўся на яе. Можна меркаваць, што цяперашні візіт старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў ААЭ абавязкова выведзе цеснае ўзаемадзеянне паміж дзвюма краінамі на яшчэ больш высокі ўзровень.

Кітай – найбуйнейшы гандлёвы партнёр дзевяці арабскіх краін, а арабскія краіны – найбуйнейшы пастаўшчык нафты ў Кітай, а таксама замежны рынак будаўнічага падраду і інвестыцый.

З 1978-га да 2011 года сярэднегадавы прырост тавараабароту паміж Кітаем і краінамі Блізкага Усходу склаў 19,7%, што значна перавышае сярэдні прырост агульнага знешняга тавараабароту Кітая за той жа прамежак часу. Энергетычнае супрацоўніцтва – самае важнае ўзаемадзеянне паміж двума бакамі. У цяперашні час Кітай імпартуе 70% энэрганосьбітаў з 6 краін-членаў Савета краін Персідскага Заліва. А велізарны рынкавы аб'ём і спажывецкая здольнасць на Блізкім Усходзе гэтак жа даюць Кітаю ўнікальныя магчымасці. У перыяд з 2000-2012 гг. сярэднегадавы прырост экспарту Кітая ў краіны Персідскага заліва склаў 23%. Яшчэ ў 2014 годзе, выступаючы на 6-м пасяджэнні на ўзроўні міністраў у рамках форуму кітайска-арабскага супрацоўніцтва, Сі Цзіньпін заявіў, што «Адзін пояс і адзін шлях» уяўляе сабой узаемавыгадны шлях для Кітая і арабскіх краін. Выступаючы на 8-м пасяджэнні на ўзроўні міністраў у рамках форуму кітайска-арабскага супрацоўніцтва, Сі Цзіньпін таксама адзначыў, што Кітай і арабскія краіны павінны актывізаваць як нафтагазавае супрацоўніцтва, так і супрацоўніцтва ў сферы нізкавугляродных крыніц энергіі, дамагацца значных поспехаў у фінансавым і высокатэхналагічным супрацоўніцтве. Па выніках форуму бакі падпісалі Пекінскую дэкларацыю, Праграму рэалізацыі дзеянняў у 2018-2020 гг. і Дэкларацыю дзеянняў, накіраваных на сумеснае будаўніцтва «Аднаго пояса і аднаго шляху» паміж Кітаем і арабскімі краінамі. Гэтыя тры важныя дакументы адлюстравалі дакладны, сістэмны і цэласны план развіцця адносінаў паміж Кітаем і арабскімі краінамі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040