Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сустрэўся са спецпасланнікам прэм'ер-міністра Малазіі
  2018-07-20 10:40:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сустрэўся ў Пекіне са спецпасланнікам прэм'ер-міністра Малазіі Д.Зайнудзінам.

Сустрэча прайшла ў рэзідэнцыі "Чжуннаньхай". Лі Кэцяну было перададзена асабістае пасланне ад прэм'ер-міністра Малайзіі Махатхіра Махамада, які запэўніў у гатоўнасці новага малазійскага ўрада падтрымліваць сяброўскія адносіны з Кітаем і ўмацоўваць усеабдымнае стратэгічнае партнёрства паміж дзвюма краінамі. Таксама была выказана гатоўнасць вітаць інвестыцыйную дзейнасць кітайскіх кампаній у Малазіі і агучана пазітыўная ацэнка перспектыў развіцця двухбаковых адносін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040