Д. Трамп запрашае У. Пуціна наведаць ЗША
  2018-07-20 15:37:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп запатрабаваў ад свайго памочніка па нацыянальнай бяспецы Джона Болтана запрасіць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна наведаць ЗША восенню бягучага года. Пра гэта паведаміла адміністрацыя Белага дома.

Афіцыйны прадстаўнік амерыканскага ўрада Сара Сандэрс напісала ў сацсетках, што падчас сустрэчы ў Хельсінкі Д. Трамп пагадзіўся, каб працоўныя групы двух бакоў па нацыянальнай бяспецы працягвалі весці дыялог. Яна заявіла, што ў цяперашні час узгадняюцца пытанні, звязаныя з візітам.

Раней у чацвер Д. Трамп назваў сваю асабістую гутарку з расійскім калегам вельмі паспяховай і выказаў спадзяванне на другую сустрэчу для рэалізацыі тэм, абмеркаваных у Хельсінкі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040