Кітай абверг выказванні высокапастаўленага чыноўніка ЗША па гандлёвых спрэчках
  2018-07-20 15:41:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін абвергла выказванні высокапастаўленага чыноўніка ЗША, які абвінаваціў Кітай у двухбаковых гандлёвых спрэчках.

Згодна з паведамленнем, старшыня Нацыянальнага эканамічнага савета Белага дома Лары Кудлау сказаў, што ЗША і Кітай не змаглі дасягнуць пагаднення па ўрэгуляванні гандлёвых спрэчак, і Кітай павінен узяць на сябе адказнасць за гэта. Калі Кітай вылучыць здавальняючы варыянт, то ЗША змогуць спыніць увядзенне дадатковых пошлін на кітайскія тавары.

Хуа Чуньін на чарговай прэс-канферэнцыі адзначыла, што кітайскі бок з самай вялікай шчырасцю і цярпеннем прасоўвае ўрэгуляванне рознагалоссяў шляхам дыялогу і кансультацый і прыкладае максімум намаганняў, каб пазбегнуць эскалацыі гандлёвых трэнняў. Паводле яе слоў, выказванні Л. Кудлау скажаюць факты. Адвольныя і неабгрунтаваныя рашэнні, а таксама незразумелыя паводзіны амерыканскага боку з'яўляюцца прамой і асноўнай прычынай развіцця і эскалацыі гандлёвых спрэчак. Кітай прасякнуты ўпэўненасцю і ў сілах абараняць свае законныя інтарэсы і разам з іншымі краінамі абараняць міжнародныя правілы і сістэму шматбаковага гандлю, адзначыла яна. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040