Сі Цзіньпін апублікаваў артыкул у сенегальскай газеце
  2018-07-23 09:54:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Напярэдадні дзяржаўнага візіту ў Сенегал старшыні Кітая, сенегальская газета "Салей" надрукавала артыкул Сі Цзіньпіна "Кітай і Сенегал з'ядналіся разам", у якім кітайскі лідар адзначае, што кітайска-сенегальскім адносінам ужо 47 гадоў. Пасля таго як КНР і Сенегал аднавілі дыпламатычныя адносіны ў 2005 годзе, адкрылася новая старонка гісторыі іх сувязяў. Кітай падтрымлівае Сенегал, а Сенегал цвёрда падтрымлівае КНР па пытаннях, якія закранаюць яе карэнныя інтарэсы. Узровень палітычнага ўзаемадаверу паміж краінамі пастаянна павышаецца, іх узаемавыгаднае супрацоўніцтва прыносіць плён, яны цесна каардынуюць свае пазіцыі па важных міжнародных і рэгіянальных пытаннях. Кітайска-сенегальскія сувязі здзейснілі скачок ад доўгатэрміновага партнёрства і супрацоўніцтва да ўсеабдымнага стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства.

У цяперашні час КНР з'яўляецца другім па аб'ёме гандлёвым партнёрам Сенегала і найбуйнейшым імпарцёрам арахісу з гэтай краіны, за больш чым дзесяць гадоў тавараабарот паміж імі вырас у 17 разоў. КНР – найбуйнейшы інвестар Сенегала, пабудаваныя ў гэтай краіне на кітайскія сродкі мост, аўтамагістраль і іншыя аб'екты інфраструктуры сур'ёзна дапамаглі эканамічнаму развіццю краіны, а ў вёсках Сенегала пабудаваны 251 калодзеж і пракладзена 1800 км труб, што дазволіла вырашыць праблему з пітной і бытавой вадой для сёмай часткі насельніцтва гэтай краіны.

Кітай і афрыканскія дзяржавы, уключаючы Сенегал, маюць агульны гістарычны вопыт, стаяць перад тварам агульных задач развіцця і падзяляюць агульнае імкненне да добрага жыцця. Нам неабходна прыкласці сумесныя намаганні для фарміравання больш цеснай кітайска-афрыканскй супольнасці з адзінай лёсам у імя дасягнення агульнага развіцця і працвітання.

Кіраўнік Кітая піша, што ў 2013 годзе высунуў ініцыятыву "Пояс і шлях", каб садзейнічаць будаўніцтву інфраструктуры і ўзаемазвязанасці, састыкаваць стратэгіі развіцця розных краін і забяспечыць агульнае развіццё. Многія афрыканскія дзяржавы, у тым ліку Сенегал, ухваляюць канцэпцыю супрацоўніцтва ў рамках "Пояса і шляху" і гатовы актыўна ўдзельнічаць у развіцці гэтай ініцыятывы. У верасні бягучага года адбудзецца пекінскі саміт у рамках Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве, на якім сумеснае развіццё ініцыятывы будзе спалучана з Парадкам дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, Парадкам дня 2063 года Афрыканскага саюза і стратэгіямі развіцця розных афрыканскіх краін, каб адкрыць новую прастору для супрацоўніцтва паміж Кітаем і Афрыкай. Мы гатовы выкарыстоўваць гэту магчымасць для забеспячэння яшчэ больш значнага развіцця кітайска-сенегальскіх адносін. Нам неабходна падтрымліваць роўнасць і ўзаемадавер, умацаваць спалучэнне стратэгій, паглыбіць дзелавое супрацоўніцтва, актывізаваць міжчалавечыя кантакты, узмацніць узаемадзеянне ў міжнародных і рэгіянальных справах.

У народаў Кітая і Сенегала агульная мара і ўзаемазвязаны лёс, таму варта прыкласці сумесныя намаганні, каб паспрыяць бесперапыннаму руху кітайска-сенегальскага супрацоўніцтва на шляху ўзаемнай выгады. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040