Старшыня КНР Сі Цзіньпін апублікаваў аўтарскі артыкул у СМІ Руанды напярэдадні візіту
  2018-07-23 09:55:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Напярэдадні дзяржаўнага візіту старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Руанда ў вядучым руандыйскім СМІ "The New Times" апублікаваны яго аўтарскі артыкул "Кітай і Руанда: сяброўства вышэй за горы". Ніжэй ідзе скарочаная версія артыкула.

«Па запрашэнні прэзідэнта Поля Кагамэ я здзейсню дзяржаўны візіт у Руанду 22-23 ліпеня. Гэта будзе не толькі маё першае наведванне Руанды, але і першы візіт старшыні КНР у гэту краіну. Я шмат чаго чакаю ад гэтай паездкі. У апошнія гады пад кіраўніцтвам прэзідэнта Кагамэ ўрад і народ Руанды прыклалі выдатныя намаганні і настойліва ішлі да мэты пошуку шляху развіцця краіны, які адпавядае яе нацыянальным умовам. На фоне палітычнай стабільнасці і згуртаванасці насельніцтва Руанды дамаглося поспеху на многіх франтах: сацыяльнай стабільнасці, устойлівага эканамічнага развіцця, павышэння міжнароднага і рэгіянальнага ўплыву; Руанда стала прыкладам афрыканскім і іншым краінам, якія сутыкнуліся з праблемамі нацыянальнага развіцця і аднаўлення. Я надзвычай рады гэтаму і шчыра жадаю Руандзе яшчэ большага поспеху на шляху адраджэння і развіцця.

Кітай і Руанда ўсталявалі дыпламатычныя адносіны ў 1971 годзе. На працягу мінулых 47 гадоў нашы краіны ставіліся адна да адной шчыра, па-сяброўску і на роўных. Дружба народаў дзвюх краін вытрымала выпрабаванне пераменлівымі міжнароднымі ўмовамі. У апошнія гады пры агульных намаганнях нашы двухбаковыя сувязі хутка развіваліся, ва ўсіх сферах былі дасягнуты значныя поспехі, з'явілася новая жыццяздольнасць. Кітай ужо стаў першым па велічыні гандлёвым партнёрам Руанды і найбуйнейшым будаўнічым падрадчыкам.

Багатыя і разнастайныя гуманітарныя абмены паміж двума бакамі прывялі да росту цікавасці насельніцтва Руанды да Кітая і кітайскай культуры. Штогод некалькі соцень руандыйскіх студэнтаў атрымліваюць стыпендыі кітайскага ўрада і адпраўляюцца вучыцца ў Кітай. У Інстытуце Канфуцыя пры Універсітэце Руанды ўжо зарэгістраваны 5 тыс. студэнтаў, а ў мясцовай федэрацыі ўшу – больш за 2 тысячы чалавек. Лічбавае тэлебачанне хутка будзе даступна ў больш чым 300 руандыйскіх вёсках, што разнастаіць культурнае жыццё больш за 150 тыс. жыхароў сельскай мясцовасці.

У сакавіку мінулага года падчас візіту прэзідэнта Руанды П.Кагамэ ў Кітай мы дасягнулі важнай дамоўленасці аб паглыбленні кааперацыі ў розных галінах супрацоўніцтва ў новых умовах і сфарміравалі ўсебаковы план будучага развіцця двухбаковых адносін. Я спадзяюся, што мой візіт надасць новы імпульс традыцыйнай дружбе і ўсебаковаму супрацоўніцтву, а таксама выведзе двухбаковыя адносіны на новы ўзровень на карысць народаў дзвюх краін.

Нам варта падтрымліваць узаемапавагу і паглыбляць палітычны ўзаемадавер. Нам неабходна разглядаць і развіваць нашы адносіны з пункту гледжання доўгатэрміновай перспектывы. Кітай цвёрда падтрымлівае Руанду ў яе шляху развіцця.

Мы павінны састыкаваць нашы стратэгіі развіцця, пашырыць супрацоўніцтва ва ўсіх сферах. Выявіўшы кропкі судакранання, мы зможам умацаваць практычнае супрацоўніцтва ў інфраструктуры, горнай справе, гандлі і інвестыцыях. Нам варта паглыбляць абмены і супрацоўніцтва ў адукацыі, культуры, ахове здароўя, турызме, авіяцыі, падрыхтоўцы кадраў.

Мы павінны ўзмацніць кааперацыю ў міжнародных справах шляхам больш цеснай камунікацыі і каардынацыі. Бакі павінны працягваць цвёрда абараняць агульныя інтарэсы краін, якія развіваюцца, праз цесную каардынацыю і камунікацыю ў рэгіянальных і міжнародных пытаннях.

Дружба паміж дзвюма нашымі краінамі з'яўляецца мініяцюрным адлюстраваннем дружбы Кітая і Афрыкі. Прыкладна праз месяц у Пекіне пройдзе саміт у рамках Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве. Я запрашаю прэзідэнта Кагамэ да ўдзелу ў саміце як чарговага старшыні Афрыканскага саюза. Я чакаю сустрэчы з ім і лідарамі іншых удзельнікаў форуму для абмеркавання і планавання далейшага шляху супрацоўніцтва паміж Кітаем і Афрыкай на карысць нашага будучага развіцця. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040