Сі Цзіньпін правёў перамовы з прэзідэнтам Сенегала М. Салем
  2018-07-23 10:53:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін прыбыў у Дакар і правёў перамовы з прэзідэнтам Сенегала Макі Салем. Кіраўнікі краін высока ацанілі развіццё двухбаковых адносін за апошнія некалькі гадоў, выказалі гатоўнасць прадоўжыць прасоўваць двухбаковае супрацоўніцтва ва ўсіх сферах.

Сі Цзіньпін адзначыў, што высока цэніць адносіны Кітая і Афрыкі – гэта дружба, паводле яго слоў, мае доўгую гісторыю, іх лёсы цесна звязаны паміж сабой. Абодва бакі з'яўляюцца шчырымі партнёрамі на шляху развіцця. Прагрэс Кітая прынясе Афрыцы больш магчымасцей, а развіццё Афрыкі надасць штуршок росту КНР. Пекін працягне прытрымлівацца прынцыпаў шчырасці, рэальных вынікаў, узаемнай схільнасці і добрасумленнасці ў дачыненні да Афрыкі, прасоўваць пабудову больш цеснай супольнасці адзінага лёсу Кітай-Афрыка, дамагацца ўзаемнага выйгрышу ў супрацоўніцтве і сумеснага развіцця бакоў. У верасні бягучага года ў Пекіне пройдзе саміт Форуму кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва. Старшыня КНР спадзяецца, што ў яго рамках адбудзецца сустрэча з кіраўнікамі афрыканскіх краін, у якой сенегальскі прэзідэнт таксама прыме ўдзел, і разам яны абмяркуюць асноўныя планы кааперацыі.

Макі Саль падзякаваў кітайскаму лідару за яго першы візіт у Сенегал пасля перавыбрання старшынём КНР, назваўшы гэту падзея вялікім гонарам для сенегальцаў. Ён адзначыў вялікі ўклад Кітая ў прагрэс цывілізацыі ў гісторыі чалавецтва і тую важную ролю, якую ён адыгрывае ў міжнародных справах сёння. Па словах сенегальскага лідара, яго краіна захапляецца дасягненнямі КНР на шляху развіцця, дзякуе за падтрымку сацыяльна-эканамічнага развіцця і Плана адраджэння Сенегала. Макі Саль адзначыў трываласць двухбаковых сувязяў, пабудаваных у духу адзінства, на аснове ўзаемнай павагі, даверу і выгады. Сенегал падтрымлівае кітайскую ініцыятыву "Пояс і шлях", гатовы прыняць актыўны ўдзел у будаўніцтве камунікацыйнай інфраструктуры. М.Саль сказаў, што яго краіна вельмі цэніць уклад КНР у справу міру і развіцця на афрыканскім кантыненце.

Кітай – саюзнік Афрыкі, і Афрыка павінна стаць саюзнікам Кітая, сказаў ён. У гэтай сувязі сенегальскі лідар адзначыў значэнне Форуму супрацоўніцтва Кітай-Афрыка, назваў яго інклюзіўнай і эфектыўнай платформай узаемадзеяння, запэўніў, што Сенегал усімі сіламі падтрымлівае гэту ініцыятыву, а таксама паглыбленне сумесных намаганняў па стварэнні кітайска-афрыканскай супольнасці адзінага лёсу. Дакар гатовы весці блізкі дыялог і каардынацыю з Пекінам па шматбаковых пытаннях. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040