Сі Цзіньпін прыбыў у Руанду з дзяржаўным візітам
  2018-07-23 14:30:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін прыбыў у Кігалі з дзяржаўным візітам у Руанду. Кітайскага лідара і яго жонку Пэн Ліюань у аэрапорце цёпла сустрэлі прэзідэнт Руанды Поль Кагамэ і яго жонка Жанет Кагамэ.

Падчас перамоваў з П.Кагамэ Сі Цзіньпін накіраваў шчырыя прывітанні і добрыя пажаданні ўраду і народу Руанды ад імя кітайскага ўрада і народа. Адзначыўшы, што ён з'яўляецца першым кіраўніком Кітая, які наведаў Руанду, Сі Цзіньпін заявіў, што ён адчуў дружбу руандыйскага ўрада і народа ў адносінах да Кітая, як толькі ступіў на зямлю гэтай краіны. Паводле яго слоў, ён разлічвае на глыбокае абмеркаванне з П.Кагамэ кітайска-руандыйскіх сувязяў, кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва і іншых рэгіянальных і міжнародных пытанняў, якія прадстаўляюць агульны інтарэс. Сі Цзіньпін выказаў упэўненасць у тым, што будучы візіт прынясе плённыя вынікі на карысць народаў дзвюх краін.

П.Кагамэ цёпла прывітаў Сі Цзіньпіна. На яго думку, візіт кітайскага лідара ў Руанду будзе спрыяць далейшаму развіццю супрацоўніцтва дзвюх краін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040