Кіраўнікі фінансавых ведамстваў G20 заклікалі да дыялогу для вырашэння тарыфных пытанняў
  2018-07-23 15:36:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У нядзелю завяршылася трэцяя сустрэча міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтральных банкаў краін "Групы 20". Удзельнікі падкрэслілі важнасць канструктыўнага дыялогу ў якасці інструмента для ўрэгулявання праблемы павышэння мытных пошлін. Па выніках пасяджэння апублікавана заява адносна пытанняў глабальнай грашовай палітыкі, якая забяспечвае эканамічную дзейнасць краін. У заяве падкрэсліваецца важнасць прымянення тэхналогій у фінансавай сферы і садзейнічання павелічэнню інвестыцый у інфраструктуру.

"Група 20" пацвердзіла сваю прыхільнасць вядзенню маніторынгу за пазыковай уразлівасцю ў краінах з нізкім узроўнем даходаў. Фінансавая сістэма павінна заставацца адкрытай, устойлівай і падтрымліваць рост, заявілі члены "Групы 20".

"Мы па-ранейшаму адданыя поўнаму, паслядоўнаму і своечасоваму ажыццяўленню пасткрызісных рэформаў і ацэнцы іх вынікаў", – гаворыцца ў заяве.

На краіны-члены "Групы 20" прыпадае 85 працэнтаў. сусветнага ВУП, дзве трэці сусветнага насельніцтва і 75 працэнтаў міжнароднага гандлю. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040