Сі Цзіньпін правёў перамовы з прэзідэнтам Руанды П.Кагамэ
  2018-07-24 09:10:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў перамовы з прэзідэнтам Руанды Полем Кагамэ. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў пазітыўна ацанілі поспехі развіцця двухбаковых адносін за 47 гадоў пасля ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж КНР і Руандай, сумесна выпрацавалі планы на будучыню ў галіне кітайска-руандыйскай дружбы і супрацоўніцтва, дамовіліся сумесна садзейнічаць дасягненню яшчэ больш буйных вынікаў у двухбаковым узаемавыгадным супрацоўніцтве.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітаю і Руандзе неабходна разглядаць двухбаковыя адносіны са стратэгічнай вышыні і ў доўгатэрміновай перспектыве, рашуча падтрымліваць самастойна абраны процілеглым бокам шлях развіцця, выказваць узаемаразуменне і аказваць падтрымку па важных заклапочанасцях адно аднаго.

Неабходна ўзмацняць спалучэнне стратэгій развіцця, нарошчваць шырыню і глыбіню практычнага супрацоўніцтва. Кітайскі бок вітае актыўны ўдзел Руанды ў міжнародным супрацоўніцтве па сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху", заахвочвае інвестыцыі і развіццё кітайскіх прадпрыемстваў у Руандзе. Неабходна ўмацоўваць абмен і супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы, узмацняць супрацоўніцтва ў галіне бяспекі, рабіць больш цесным узаемадзеянне дзвюх краін у міжнародных і рэгіянальных пытаннях, адстойваць агульныя інтарэсы афрыканскіх краін і краін, якія развіваюцца.

Сі Цзіньпін адзначыў, што на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў Кітай і Афрыка нязменна падтрымліваюць шчырасць, дружалюбнасць, салідарнасць і супрацоўніцтва. Развіццё згуртаванасці і супрацоўніцтва з афрыканскімі краінамі – важны падмурак кітайскай знешняй палітыкі, а таксама доўгатэрміновы і рашучы стратэгічны выбар кітайскага боку.

П.Кагамэ прывітаў візіт старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Руанду. Кітай з'яўляецца надзейным сябрам Афрыкі, развіццё сяброўскіх адносінаў з Кітаем мае вельмі важнае значэнне для Руанды і Афрыкі. Руанда шануе аказаную Кітаем за многія гады каштоўную дапамогу ў такіх сферах, як інфраструктурнае будаўніцтва, сельская гаспадарка і адукацыя. Гэта дапамога ўнесла пазітыўны ўклад у аднаўленне, развіццё і паляпшэнне ўмоў народнага жыцця ў Руандзе. Ініцыятыва "Пояс і шлях" з'яўляецца важным шансам для Руанды і Афрыкі, Руанда мае намер актыўна ўдзельнічаць у супрацоўніцтве ў рамках "Пояса і шляху".

П.Кагамэ, які з'яўляецца чарговым старшынём Афрыканскага саюза, падкрэсліў, што даўнія падтрымка і дапамога, якія аказваюцца Кітаем Афрыцы, маюць надзвычайную каштоўнасць для развіцця афрыканскага кантынента. Афрыканскі бок надае вялікае значэнне важнай ролі Кітая ў міжнародных справах, ускладае спадзяванні на наведванне і актыўны ўдзел у пекінскім саміце Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве, мае намер сумесна прасоўваць будаўніцтва механізмаў форуму.

Пасля перамоў кіраўнікі дзвюх дзяржаў прысутнічалі пры падпісанні дакументаў аб двухбаковым супрацоўніцтве па будаўніцтве "Пояса і шляху" і ў іншых сферах. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў правялі сумесную сустрэчу з журналістамі.

Перад перамовамі П.Кагамэ правёў урачыстую цырымонію сустрэчы Сі Цзіньпіна на плошчы ля прэзідэнцкага палаца. Сі Цзіньпін з жонкай Пэн Ліюань таксама наведалі Мемарыял памяці ахвяр генацыду ў Кігалі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040