Сі Цзіньпін накіраваў віншавальны ліст на адрас 5-га кітайска-афрыканскага народнага форуму
  2018-07-24 09:14:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

5-ы кітайска-афрыканскі народны форум праходзіць 23 ліпеня ў Чэнду – адміністрацыйным цэнтры правінцыі Сычуань. Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў віншавальны ліст на яго адрас. У ім Сі Цзіньпін выказаў гарачыя віншаванні ў сувязі з адкрыццём форуму, шчыра павітаў дзяржаўных кіраўнікоў і прадстаўнікоў розных колаў афрыканскіх краін, якія прымаюць удзел у форуме.

"Кітайска-афрыканскі народны форум з'яўляецца важным мостам паміж народамі Кітая і Афрыкі", – канстатаваў Сі Цзіньпін. Паводле яго слоў, за гады свайго існавання форум дасягнуў пазітыўных вынікаў, дамогся інстытуцыяналізацыі і адыграў важную ролю ў садзейнічанні сяброўскім абменам і супрацоўніцтву паміж народамі двух бакоў.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што дружба паміж народамі з'яўляецца важнай асновай міждзяржаўных сувязяў і важным напрамкам развіцця адносінаў паміж Кітаем і Афрыкай.

Цяперашні форум закліканы надаць магутны імпульс абменам і супрацоўніцтву паміж народамі двух бакоў, указаў ён. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040