Пэн Ліюань наведала школу для дзяўчынак у Кігалі
  2018-07-24 10:28:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Жонкі старшыні КНР Сі Цзіньпіна і прэзідэнта Руанды наведалі ў Кігалі сярэднюю школу для дзяўчынак.

Пэн Ліюань пачала агляд з фізічнай лабараторыі, а затым наведала трэці клас першай прыступкі сярэдняй школы. Пэн Ліюань пагутарыла з вучаніцамі, заклікала іх больш даведвацца пра Кітай і разумець яго. Потым жонкі кітайскага і руандыйскага лідараў сфатаграфаваліся на памяць з прысутнымі.

Пэн Ліюань адзначыла, што адукацыя – гэта падмурак для рэалізацыі дзяржаўнага развіцця і шчасця народа. Яна выказала шчырае спадзяванне, што ўсе дзеці, асабліва дзяўчынкі, змогуць атрымліваць добрую адукацыю, карыстацца роўнымі правамі, а Кітай і Руанда ўмацуюць абмены і супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, падрыхтуюць яшчэ больш пасланнікаў кітайска-руандыйскай дружбы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040