Сі Цзіньпін прыбыў у ПАР з дзяржаўным візітам
  2018-07-24 14:28:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у панядзелак прыбыў у Прэторыю, пачаўшы дзяржаўны візіт у Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку.

Спецрэйс прызямліўся ў аэрапорце Прэторыі каля 20:40 па мясцовым часе. Ля трапа Сі Цзіньпіна сустрэлі міністр замежных спраў ПАР Ліндыве Сісулу і іншыя высокапастаўленыя афіцыйныя асобы.

Сі Цзіньпін выказаў шчырае прывітанне і добрыя пажаданні народу ПАР. Ён падкрэсліў, што за 20 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж КНР і ПАР міждзяржаўныя сувязі атрымалі ўсебаковае і глыбокае развіццё, быў здзейснены пераход ад партнёрства да стратэгічнага партнёрства, а затым і да ўсеабдымнага стратэгічнага партнёрства. Сі Цзіньпін заявіў, што чакае паглыбленага абмену меркаваннямі з прэзідэнтам па двухбаковых адносінах, пекінскім саміце ў рамках Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве, каб сумесна вывесці адносіны паміж Кітаем і ПАР на новы ўзровень на карысць іх народаў.

Старшыня КНР адзначыў, што лідары краін БРІКС збяруцца ў Яганесбургу на саміт. Ён адзначыў, што разлічвае абмеркаваць пытанні супрацоўніцтва з кіраўнікамі іншых краін БРІКС, афрыканскіх дзяржаў, каб узмацніць згуртаванасць краін, якія развіваюцца, падняць іх супрацоўніцтва на новы ўзровень і ўнесці яшчэ большы ўклад у садзейнічанне міру і развіццю на планеце .

Сі Цзіньпін прыбыў у ПАР пасля завяршэння дзяржаўнага візіту ў Руанду. Ён высока ацаніў важныя поспехі Руанды ў нацыянальным прымірэнні і аднаўленні краіны, пажадаўшы ёй яшчэ большага развіцця. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040