У Кітаі вядзецца расследаванне ў дачыненні да пяці чалавек з-за скандалу вакол вакцынацыі
  2018-07-24 15:25:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паліцыя правінцыі Цзілінь пачала расследаванне ў дачыненні да пяці чалавек з мясцовай кампаніі па вытворчасці вакцын па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства ў працэсе вытворчасці вакцыны супраць шаленства для людзей. Як паведаміла аддзяленне Упраўлення грамадскай бяспекі горада Чанчунь, пад следства трапілі старшыня праўлення, а таксама чатыры высокапастаўленыя менеджары Чанчуньскай кампаніі Changchun Changsheng Life Sciences. Падставай для распачынання гэтай справы сталі матэрыялы, перададзеныя правінцыйным упраўленнем па наглядзе за прадуктамі харчавання і лекавымі сродкамі.

Прадстаўнік Дзяржаўнага ўпраўлення кантролю за прадуктамі харчавання і лекавымі сродкамі ў нядзелю заявіў, што кампанія сфабрыкавала ўліковыя даныя аб вытворчасці і даныя аб праверцы якасці прадукцыі, самавольна змяніла тэхналагічныя параметры і замяніла абсталяванне ў працэсе вытворчасці субліміраванай вакцыны ад шаленства.

Дзяржупраўленне анулявала выдадзены кампаніі сертыфікат належнай вытворчай практыкі з-за сур'ёзнага парушэння адпаведных законаў і палажэнняў і запатрабавала адклікаць усе нявыкарыстаныя вакцыны. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040