Сі Цзіньпін запатрабаваў правесці дбайнае расследаванне справы аб нелегальнай вытворчасці вакцыны
  2018-07-24 15:59:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін запатрабаваў правесці дбайнае расследаванне справы аб нелегальным вытворчасці вакцыны і строга пакараць вінаватых. Ён ахарактарызаваў нелегальную вытворчасць вакцыны кампаніяй Changchun Changsheng Life Sciences як агідную і жахлівую.

Адпаведныя ведамствы і мясцовыя ўлады павінны надаць пільную ўвагу і неадкладна прыступіць да расследавання справы, сказаў кіраўнік дзяржавы, дадаўшы, што расследаванне павінна быць дбайным, а пакаранне – суровым, у адпаведнасць з законам. Таксама працэс расследавання павінен быць публічным ў мэтах рэагавання на заклапочанасці грамадскасці, заявіў Сі Цзіньпін. Далей ён падкрэсліў, што захаванне бяспекі фармацэўтычных прэпаратаў з'яўляецца абавязковай адказнасцю партыйных камітэтаў і адміністрацыйных органаў усіх узроўняў, якія павінны заўсёды ставіць здароўе насельніцтва на першае месца. Неабходна ўдасканальваць сістэму кіравання вытворчасці вакцын і прыкладаць максімум намаганняў для абароны інтарэсаў народа і забеспячэння сацыяльнай бяспекі і стабільнасці.

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян аддаў распараджэнне з патрабаваннем да Дзяржсавета неадкладна накіраваць працоўныя групы для ўважлівага расследавання, якое павінна ахапіць увесь ланцужок вытворчасці і продажу ўсіх тыпаў вакцын. Кіраўнік урада заявіў пра гатоўнасць нанесці рашучы ўдар па ўсіх відах правапарушэнняў, якія пагражаюць бяспецы жыцця насельніцтва.

Па даручэнні Сі Цзіньпіна і патрабаванні Лі Кэцяна Дзяржсавет заснаваў спецыяльны працоўны механізм і накіраваў групу ў кампанію-вытворцу праблемных вакцын. Для расследавання справы таксама створаны спецгрупы на правінцыйным і гарадскім узроўнях у правінцыі Цзілінь, дзе базіруецца кампанія Changchun Changsheng. У правінцыі таксама разгорнута праверка іншых фармацэўтычных кампаній. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040