Сі Цзіньпін правёў перамовы з прэзідэнтам ПАР С.Рамафосам
  2018-07-25 09:04:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кіраўнікі дзвюх дзяржаў далі высокую ацэнку традыцыйнай дружбе паміж Кітаем і ПАР, прыйшлі да важнага кансенсусу аб прасоўванні адносін усеабдымнага стратэгічнага партнёрства Кітая і ПАР у новую эпоху, дамовіліся ўзмацняць абмен на высокім узроўні, паглыбляць палітычны ўзаемадавер, спалучаць стратэгіі развіцця, прасоўваць практычнае супрацоўніцтва, весці цесны абмен у гуманітарнай сферы.

Сі Цзіньпін ухваліў важны ўклад С.Рамафосы ў садзейнічанне ўсталяванню дыпламатычных адносін КНР і ПАР, а таксама развіцця міждзяржаўных сувязяў. Ён адзначыў, што за 20 гадоў пасля ўстанаўлення дыпламатычных адносін КНР і ПАР дамагліся буйнога скачка партнёрства, што прынесла рэальныя выгады народам дзвюх краін. Кітай мае намер сумесна з паўднёваафрыканскім бокам выкарыстоўваць 20-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін у якасці шансу, за кошт узаемнай падтрымкі паспяхова правесці ў бягучым годзе сустрэчу лідараў краін БРІКС і пекінскі саміт Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве, садзейнічаць таму, каб адносіны ўсеабдымнага стратэгічнага партнёрства Кітая і ПАР прыносілі яшчэ больш буйных вынікаў.

Старшыня КНР вылучыў наступныя прапановы па садзейнічанні паглыбленаму развіццю адносін усеабдымнага стратэгічнага партнёрства Кітая і ПАР: бакам неабходна ўзмацняць абмены на высокім узроўні, нарошчваць палітычны ўзаемадавер; неабходна ўмацоўваць супрацоўніцтва ў рамках "Пояса і шляху", а таксама Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве, ажыццяўляць спалучэнне стратэгій развіцця; неабходна ўмацаваць сувязі за кошт абменаў у гуманітарнай сферы; бакам неабходна ўзмацніць супрацоўніцтва ў сферы бяспекі і прававыканання; неабходна больш цесна ўзаемадзейнічаць у шматбаковых фарматах, у тым ліку ААН, "Групе 20", БРІКС, а таксама кліматычнай групе BASIC.

С.Рамафоса паведаміў, што ПАР працягне рашуча праводзіць палітыку аднаго Кітая, садзейнічаць пазітыўным зрухам супрацоўніцтва ў рамках сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху", ажыццяўляць цесныя кантакты і каардынацыю з Кітаем па буйных міжнародных і рэгіянальных пытаннях, адстойваць агульныя інтарэсы краін, якія развіваюцца.

Пасля перамоў кіраўнікі дзвюх дзяржаў прысутнічалі пры падпісанні дакументаў аб двухбаковым супрацоўніцтве. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040