Лі Кэцян сустрэўся са старшынёй палаты прадстаўнікоў Японіі Тадаморы Асімай
  2018-07-25 09:40:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сёння ў другой палове дня ў дзяржаўнай рэзідэнцыі "Чжуннаньхай" сустрэўся са старшынёй палаты прадстаўнікоў Японіі Тадаморы Асімай.

Лі Кэцян заявіў, што здаровае і стабільнае развіццё кітайска-японскіх адносін спрыяльнае не толькі для дзвюх краін і іх народаў, але і для міру, стабільнасці і працвітання рэгіёна. Ён выказаў спадзяванне, што бакі будуць рэалізоўваць раней дасягнутыя дамоўленасці, прасоўваць далейшае развіццё міждзяржаўных адносін у нармальным рэчышчы.

Лі Кэцян адзначыў, што Кітай працягне пашыраць адкрытасць і доступ на свой рынак, а таксама вітае пашырэнне супрацоўніцтва буйных замежных кампаній, у тым ліку японскіх, з Кітаем.

Тадаморы Асіма заявіў, што Японія мае намер, прытрымліваючыся прынцыпаў падпісаных Японіяй і Кітаем палітычных дакументаў, садзейнічаць развіццю міждзяржаўных адносін. Бакі нясуць адказнасць за перадачу гэтай канцэпцыі будучым пакаленням. Японія мае намер сумесна з Кітаем узмацняць усебаковыя сувязі паміж заканадаўчымі органамі дзвюх краін і сумесна садзейнічаць стабільнаму развіццю міждзяржаўных адносін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040