МЗС Кітая: урад ЗША павінен заклікаць свае кампаніі выконваць прынцып аднаго Кітая
  2018-07-25 09:41:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Амерыканскі ўрад павінен заклікаць свае авіякампаніі выконваць прынцып аднаго Кітая. Пра гэта заявіў у аўторак афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан на прэс-канферэнцыі.

Чыноўнік кітайскага МЗС зрабіў такую заяву ў адказ на пытанне журналіста пра тое, што некаторыя амерыканскія авіякампаніі да гэтага часу не памянялі характар адлюстравання Тайваня ў спісе напрамкаў сваіх авіяперавозак.

Прынцып аднаго Кітая – гэта кансенсус міжнароднай супольнасці, які служыць палітычнай асновай для кітайска-амерыканскіх адносін, ён не з'яўляецца прадметам перамоў, адзначыў Гэн Шуан. "Мы спадзяёмся, што амерыканскі ўрад звернецца да сваіх авіякампаній з заклікам выконваць прынцып аднаго Кітая і як мага хутчэй змяніць на сваіх сайтах адпаведную інфармацыю", – падкрэсліў ён. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040